Южна-Сахалінск
Южна-Сахалінск (руск.: Южно-Сахалинск, да 1946 — Тоёхара) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 173,6 тыс. чал. (2005). Горад размешчаны ва ўсходняй часцы Сахаліна, на рацэ Сусуя.
| ||||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 1882 як сяло Уладзіміраўка. З 1905 да 1946 горад знаходзіўся ў складзе Японіі, зваўся Таёхара (豊原市), з’яўляўся цэнтрам прэфектуры Карафута. У канцы вайны быў заняты савецкімі войскамі, перанаіменаваны ў Южна-Сахалінск і прызначаны адміністрацыйным цэнтрам спачатку Южна-Сахалінскай, а затым Сахалінскай вобласці.
Сахалінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Южна-Сахалінскі інстытут эканомікі, права і інфарматыкі, 4 філіялы іншых расійскіх ВНУ.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Аляксандр Барысавіч Гадуноў — артыст балета