Юзаф Антоні Салагуб

(1709—1781) ваявода віцебскі

Юзаф Антоні Салагуб (26 ліпеня 17094 мая 1781) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Юзаф Антоні Салагуб
Праўдзіц[d]
Праўдзіц[d]
19-ы кашталян жамойцкі
21 мая 1742 — 12 кастрычніка 1748
Папярэднік Юзаф Бенедыкт Тышкевіч[d]
Пераемнік Юзаф Францішак Пац
23-і ваявода віцебскі
7 чэрвеня 1752 — 5 мая 1781
Папярэднік Марцыян Міхал Агінскі
Пераемнік Юзаф Прозар
25-ы кашталян віцебскі
12 кастрычніка 1748 — 7 чэрвеня 1752
Папярэднік Станіслаў Ежы Агінскі
Пераемнік Шыман Сіруць
Нараджэнне 26 ліпеня 1709(1709-07-26)
Смерць 5 мая 1781(1781-05-05)[1] (71 год) ці 4 мая 1781(1781-05-04) (71 год)
Род Салагубы
Бацька Ян Міхал Салагуб
Маці Алена з Шамоўскіх[d]
Жонка Антаніна Тэрэза з Агінскіх[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кашталян жамойцкі (17421748) і віцебскі (17481752), ваявода віцебскі1752).

Палітычная дзейнасць правіць

У канцы 1720-х у замежным падарожжы. Падчас бескаралеўя ў 1733 падтрымліваў кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. Разам з ім быў у аблозе ў Гданьску. Пасля капітуляцыі Гданьска прызнаў уладу Аўгуста III. Потым збег у Каралявец да Станіслава Ляшчынскага і канчаткова прызнаў уладу Аўгуста III толькі ў 1736.

У 1737 жамойцкі дэпутат Трыбунала ВКЛ, абраны маршалкам Духоўнага трыбунала ВКЛ. Пасол на соймы 1736, 1738, 1740. У 1750 атрымаў ордэн Белага Арла. Віцебскі дэпутат і маршалак Трыбунала ВКЛ 1751. З гэтага часу зблізіўся з Чартарыйскімі. Пры іх падтрымцы 7 кастрычніка 1751 абраны віцебскім ваяводам.

У 1758 насуперак пазіцыі Чартарыйскіх прызнаў выбар курляндскім герцагам каралевіча Караля. Гэта зблізіла яго з Радзівіламі. У 1759—1760 актыўна дапамагаў жонцы памерлага брата Антонія Юзафа Брыгіце Петранелі ў справе абароны Азярышчынскага староства ад прэтэнзій кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага. Быў малаактыўным саюзнікам Радзівілаў і ў час бескаралеўя 1763—1764 адразу перайшоў на бок Чартарыйскіх. Прымаў прысягу на Пакта канвента караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў вызначаны ў склад соймавага суда.

Адмовіўся прынесці прысягу расійскай імператрыцы Кацярыне II пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1772 са сваіх уладанняў, якія апынуліся ў Расійскай імперыі. Кацярына II за асабістыя заслугі пакінула Салагубу гэтыя ўладанні. У 1776 абраны ў Скарбовы дэпартамент Пастаяннай Рады. Пасля не праяўляў актыўнасці ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

Сям'я правіць

З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і яго першай жонкі Алены з Шамоўскіх, брат Антонія Юзафа.

Быў жанаты з Антанінай Тэрэзай Агінскай, дачкой Караля Агінскага. Дзяцей не пакінуў.

Зноскі

Літаратура правіць