Юзаф Арнульф Гедройц
Ю́заф А́рнульф Гедройц (літ.: Juozapas Arnulfas Giedraitis, польск.: Józef Arnolf Giedroyć; 24 ліпеня 1754, Касакаўшчына-Гедройцы ля Вільні — 17 ліпеня 1838, Альсяды, цяпер Літва) — князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменнік, асветнік, перакладчык. Доктар кананічнага права (1790), кавалер ордэна Святога Станіслава (1789).
Юзаф Арнульф Гедройц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Ян Стэфан Гедройц | ||||||
Пераемнік | Szymon Michał Giedroyć[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Q1772462? | ||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1754 |
||||||
Смерць |
17 ліпеня 1838 (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гедройцы | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ княжацкага роду Гедройцаў, сын ротмістра літоўскага Яна. У 1775—1781 гадах навучаўся ў Віленскай семінарыі, дзякуючы заступніцтву свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца стаў інфлянцкім канонікам. У 1781 годзе высвечаны на святара. У 1781—1785 гадах вывучаў багаслоўе, замежныя мовы і кананічнае права ў Рыме. Ад 1786 года быў сябрам жамойцкага капітула, прэлатам-архідыяканам ад 1788 года. У 1790 годзе стаў біскупам-каад’ютарам свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца (з правам пераемнасці); у тым самым годзе атрымаў у Вільні ступень доктара кананічнага права.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў якасці першага дэлегата ад святарства і абывацеляў Жамойцкага княства прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе яго прыняла Кацярына II. Стаўшы ў 1803 годзе ардынарыем Жамойцкай дыяцэзіі распачаў актыўную асветніцкую дзейнасць, заснаваўшы пры падтрымцы князя Адама Чартарыйскага вялікую сетку школ. Займаўся развіццём шпітальнай справы. Гуртаваў вакол сябе літоўскіх пісьменнікаў. У 1813—1814 гадах на жаданне імператара Аляксандра І удзельнічаў у працы Біблейскага таварыства ў Пецярбургу. Пераклаў на літоўскую мову Новы Запавет, выдаўшы яго пры падтрымцы мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 5-тысячным тыражом за ўласныя грошы.
Падчас вызваленчага паўстання (1830—1831) спачатку абвясціў пра сваю лаяльнасць да расійскага ўрада, аднак у сакавіку 1831 года выдаў адозву ў падтрымку паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання, баючыся рэпрэсій супраць Касцёла, быў вымушаны зноў асудзіць паўстанцаў.
Галерэя
правіць-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 24 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Віталь Кавалёў. Католическая энциклопедия. В 5 т. (руск.). — М.: Издательство францисканцев, 2002—2013.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Арнульф Гедройц