Адкрыць галоўнае меню

Юзаф Вейсенгоф (польск.: Józef WeyssenhoffJózef Weyssenhoff; 8 красавіка 1860, с. Каляна Люблінскай губерні Царства Польскага — 6 ліпеня 1932 г., Варшава) — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык.

Юзаф Вейсенгоф
польск.: Józef Weyssenhoff
JozefWeyssenhoff.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 8 красавіка 1860(1860-04-08)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 ліпеня 1932(1932-07-06)[1][2] (72 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, літаратурны крытык, паэт
Жанр: проза, паэзія і літаратурная крытыка
Валодае мовамі: польская[2] і руская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нашчадак старадаўняга баронскага роду, які пасяліўся ў Лівоніі ў XVII стагоддзі. Нарадзіўся на Падляшшы ў маёнтку бацькі. Дзяцінства правёў у Вільні, скончыў варшаўскую гімназію. У 1879-1884 гг. вывучаў права ва ўніверсітэце Дэрпта. Пазней займаўся гаспадаркай у маёнтку.

З 1891 г. жыў у Варшаве, дзе з 1896 года выдаваў і рэдагаваў выданне «Бібліятэка Варшаўская» («Biblioteka Warszawska»). У маладосці славіўся гулякам і карцёжнікам[4] Падарожнічаў па Еўропе. Тры гады провёл ў Штэгліцы пад Берлінам.

Пасля здушэння рэвалюцыі 1905-1906 стаў актыўным прыхільнікам правай нацыяналістычнай партыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 г. пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве, а ў 1924, ужо будучы вядомым пісьменнікам, — у г. Быдгашчы.

Памёр у Варшаве ў 1932 годзе. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.

Выбраныя творыПравіць

  • Z Grecji (1894)
  • Za blekitami (1894)
  • Zaręczyny Jana Belzkiego (1894)
  • Pamiętnik (1903)
  • Syn marnotrawny (1905)
  • Spralacza (1905)
  • Litva (1905)
  • W ogniu (1905)
  • Unja (1910)
  • Puszcza (1915)
  • Soból i panna (1911);
  • Hetmani (1911)
  • Soból i panna (паляўнічы цыкл, 1913)
  • Cudno i ziemia cudneńska (1921)
  • Mój pamiętnik literacki (1925)
  • Gromada (1925)
  • Pisma, t. 1-13 (1927—1928)

ЛітаратураПравіць

  • Błażejewski S., Kutta J., Romaniuk M. Bydgoski Słownik Biograficzny. Tom I.―Bydgoszcz, 1994. s. 113–114
  • Danowska E. Józef Weyssenhoff (1860-1932) – pisarz, bibliofil, kolekcjoner. Nieznane oblicze twórcy. ― Wydawnictwo Uniwersytetu Jana Kochanowskiego, Kielce 2015 ISBN 978-83-7133-638-6

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122735641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122735641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Аднойчы за картачным сталом у Пецярбургскім Яхт-клубе прайграў сваяку цара радавы маёнтак Самакленскі.