Юзаф Доўбар-Мусніцкі
Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусні́цкі (польск.: Józef Dowbor-Muśnicki; 25 кастрычніка 1867, м. Гарбаў, Сандамірскі павет, Радамская губерня, Расійская імперыя (цяпер Польшча) — 26 кастрычніка 1937) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.
Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусніцкі | |
---|---|
Józef Dowbor-Muśnicki | |
| |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1937[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Агнешка Доўбар-Мусніцкая[d] і Яніна Антаніна Левандоўская |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
![]() ![]() |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Паходжанне і сям'я правіць
Род Доўбараў бярэ пачатак на тэрыторыі "карэннай Літвы", дзе каля літоўскага Кернава знаходзіцца мястэчка Муснікі (літ. Musninkai), адкуль прыдомак "Мусніцкі". Прадстаўнікі роду ад XVII стагоддзя аселі каля польскага Сандамірам.
Бацька — Раман Альбін (сын Канстанціна і Ядвігі з Ланцкаронскіх), маці — Антаніна з Вярбіцкіх.
Культывуючы сувязь з родам Доўбараў-Мусніцкіх, сыноў назваў як раннелітоўскіх князёў: Гедзімін (1906—1966) і Альгерд (1914—1938). Таксама меў дзвюх дачок, Яніну (1908—1940) і Агнешку (1919—1940).
Ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Dau-bar'as ("Той, хто шмат змагаецца") на тэрыторыі цяперашняй Беларусі вядомыя тапонімы Даўбарова, Даўборы (былы хутар каля Опсы). Даўбарышкі (літ. Daubariškis) былі і побач з літоўскімі Муснікамі, найверагодней гэта тапанімічнае сведчанне пра самога запачаткавальніка роду Доўбара.
Біяграфія правіць
Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас Першай сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах.
У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з’езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходні фронт 1-ы польскі корпус.
12(25) студзеня 1918 аб’явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.
Зноскі
Літаратура правіць
- Міхнюк У. Доўбар-Мусніцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.