Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч
Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч (польск.: Józef Wańkowicz, руск.: Юзеф Матеушевич Ванькович; раней 1788 — пасля 1818) — мінскі павятовы маршалак (1795—1800, 1802—1808), выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка (1800—1802).
Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Ліс» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | няма (пасада заснавана) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Ежавіч Бярновіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
раней 1788 Вялікае Княства Літоўскае |
||||||
Смерць | пасля 1818 | ||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Матэвуш Янавіч Ваньковіч (1765—?), мінскі гродскі суддзя | ||||||
Маці | Кацярына Янішэўская | ||||||
Жонка | Марыяна Лускіна | ||||||
Дзеці | Станіслаў Юзафавіч Ваньковіч (1794—?), Казімір Юзафавіч Ваньковіч (1796—?) | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды |
ПаходжаннеПравіць
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ.
Нарадзіўся ў сям’і шляхціца-каталіка Матэвуша Янавіча Ваньковіча, мінскага гродскага суддзі (упамін.1778) і яго жонкі Кацярыны Янішэўскай. Бацька Матэвуш Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады. Маці таксама паходзіла з сярэднезаможнай шляхты Менскага ваяводства.
Службовая дзейнасцьПравіць
У 1788 упамінаецца, што Юзаф Ваньковіч займаў пасаду мінскага гродскага пісара. Быў выбраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788—1792 гадоў ад Менскага ваяводства. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходжання зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі, Ваньковіч быў выбраны на пасаду мінскага павятовага маршалка і быў першым мінскім павятовым маршалкам (1795—1800, 1802—1808).
У час, калі расійскі імператар Павел І (1796—1801) адмяніў прынцыповыя пункты «Даравальнай граматы дваранству» (1785), у выніку якіх не прадугледжвалася пасада губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) у сістэме дваранскага самакіравання, абавязкі кіраўніка дваранскай суполкі губерні падчас дваранскіх сходаў выконваў па выбару дваран губерні адзін з павятовых маршалкаў. У 1797—1799 абавязкі губернскага маршалка выконваў Міхал Ежавіч Бярновіч, слуцкі павятовы маршалак (1795—1802). Пасля яго Юзаф Матэушавіч Ваньковіч быў выбраны выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка (1800—1802), пакінуўшы пасаду мінскага павятовага маршалка. З аднаўленнем дзейнайсці «Даравальнай граматы дваранству» (1785) у поўным аб’ёме паводле маніфесту расійскага імператара Аляксандра І (1801—1825) ад 2 красавіка 1801, на пасаду мінскага губернскага маршалка на чарговых дваранскіх выбарах быў выбраны Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч, а Юзаф Ваньковіч быў выбраны мінскім павятовым маршалкам і займаў гэту пасаду да 1808.
Атрымаў расійскі чын стацкага саветніка, ордэн Святой Ганны 2 ступені і ордэн Святога Станіслава.
МаёнткіПравіць
Валодаў маёнткамі ў Мінскім павеце Мінскай губерні.
Сям’яПравіць
Юзаф Ваньковіч ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Марыянай Лускінай, ад якой меў сыноў: Станіслаў Юзафавіч Ваньковіч (1794—?), паручнік (1831); Казімір Юзафавіч Ваньковіч (01.04.1796—?), ажэнены з Кацярынай Любашчынскай, служыў засядацелем II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні, у 1817 у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6 злотых 20 грошаў на помнік Тадэвушу Касцюшку, быў членам масонскай ложы.
Зноскі
- ↑ в.а. — выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Раюк, А. Р. Лёс і погляды мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1863—1877) Яўстаха Прушынскага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў Беларусі / А. Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Бел. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 79—89.
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63.
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.
- Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн. / В. В. Швед. — Гродна : ГрДУ, 2007. — 275 с.
- Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.