Юзаф Міхал Карп

(1679—1739) біскуп жамойцкі

Юзаф Міхал Карп (Іазафат Міхал; каля 1679 — 10 снежня 1739) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Юзаф Міхал Карп

Герб
6-ы сакратар вялікі духоўны літоўскі
18 лістапада 1724 — студзень 1736
Папярэднік Міхал Геранім Анцута[d]
Пераемнік Антоні Дамінік Тышкевіч
біскуп жамойцкі
з 19 лістапада 1736
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Аляксандр Мікалай Гараін
Пераемнік Антоні Дамінік Тышкевіч
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, дзяржаўны служачы, каталіцкі біскуп
Нараджэнне каля 1679[1] ці 1679
Смерць 10 снежня 1739(1739-12-10)
Пахаванне
Дынастыя Карпы
Бацька Стэфан Казімір Карп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Стафана Казіміра.

Падстолі смаленскі ў 1703—1720 гадах, сакратар канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла ў 1706—1709 гадах. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага і ў 1707 годзе быў вымушаны пакінуць Вялікае Княства Літоўскае. Сакратар Ляшчынскага ў 1708—1711 гадах, пры ім быў фактычна канцлерам, замяшчаў адсутнага Радзівіла. У 1714 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да Пятра I, мэтай якога было атрымаць падтрымку цара ў дэтранізацыі Аўгуста II.

3 1719 года святар, віленскі канонік (1720), кусташ (1722), пробашч троцкі, прэпазіт гарадзенскі (1735). У 1724—1736 гадах вялікі духоўны сакратар літоўскі. Выступаў супраць абсалютысцкіх планаў Аўгуста II. У час бескаралеўя 1733 года падтрымліваў кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага. 3 1736 года біскуп жамойцкі.

Валодаў мястэчкам Бездзеж у Пінскім павеце, маёнткамі ў Жамойці.

Зноскі

  1. Józef Michał Karp // NUKAT — 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць