Юзаф Патоцкі

1673—1751

Юзаф Патоцкі (польск.: Józef Potocki; 167319 мая 1751) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода кіеўскі (17021744), пазнаньскі (17441748) і кашталян кракаўскі (17481751); гетман вялікі каронны (17351751).

Юзаф Патоцкі
Józef Potocki
JózefPotocki.JPG
Герб «Пілява»
Герб «Пілява»
Сцяг19-ы Гетман вялікі каронны
1735 — 1751
Папярэднік Станіслаў Матэвуш Жавускі
Пераемнік Ян Клеменс Браніцкі
Кашталян кракаўскі
1748 — 1751
Папярэднік Юзаф Мнішак
Пераемнік Станіслаў Панятоўскі
Нараджэнне 1673(1673)
Станіслаў
Смерць 19 мая 1751(1751-05-19)
Залізцы
Месца пахавання
Род Патоцкія
Бацька Анджэй Патоцкі
Маці Ганна Рысінская
Жонка 1) Вікторыя Ляшчынская
2) Людвіка Мнішак
Дзеці ад 1-га шлюбу: Соф'я, Станіслаў
Дзейнасць кандацьер, дыпламат
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Юзаф Патоцкі вядомы як адзін з найбагацейшых магнатаў свайго часу. Паходзіў з магнацкага роду Патоцкіх, яго бацька Анджэй Патоцкі быў польным каронным гетманам. Цэнтрам уладанняў гэтай галіны роду быў Няміраў, дзе ў 1737 годзе Юзаф арганізаваў дыпламатычны кангрэс.

Больш за 40 гадоў (17021744) быў кіеўскім ваяводам, генеральны рэгіментар войска кароннага з 1733 года, гетман вялікі каронны з 1735, ваявода пазнаньскі з 1743 года, кашталян кракаўскі з 1748 і староста галіцкі, варшаўскі, ляжайскі, каламыйскі, чырвонагродскі, снятынскі і балямоўскі.

У 1703 годзе ваявода кіеўскі Юзаф Патоцкі падавіў казацка-сялянскае паўстанне  (укр.) пад кіраўніцтвам хвастоўскага палкоўніка Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. Быў прыхільнікам караля Аўгуста Моцнага, але ў 1705 годзе ён стаў падтрымліваць караля Станіслава Ляшчынскага.

Юзаф Патоцкі пацярпеў паразу ў бітве пад Канецполем ў 1708 годзе. З 1709 года, пасля Палтаўскай бітвы, жыў у выгнанні ў Венгрыі і Турцыі. У 1714 годзе ён вярнуўся ў Рэч Паспалітую і разам з Тэадорам Патоцкім стаў лідарам апазіцыі да партыі магнатаў Чартарыйскіх, якая насіла назву «Фамілія».

Пахаваны ў Калегіяльнай царкве Найсвяцейшай Панны Марыі, Івана-Франкоўск.

Сям'яПравіць

Юзаф Патоцкі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Вікторыя Ляшчынская (памёрла ў 1732), дачка ваяводы падляшскага Вацлава Ляшчынскага (памёр у 1688) і Соф'і Крысціны Апалінскай (16431699), ад шлюбу з якой меў сына і дачку. У 1732 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Мнішак (17121785), ад шлюбу з якой дзяцей не меў. Дзеці:

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Istoria Dyplomacji Polskiej, tom II 1572-1795 pod red. Zbigniewa Wójcika, PWN Warszawa 1982, s. 424.