Юліяна Вітан-Дубейкаўская
Юліяна Вітан-Дубейкаўская, па нараджэнні Мэнке (30 лістапада (12 снежня) 1886, Вільня — 28 верасня 1969, Нюрнберг, Германія; Псеўданім: Кветка Вітан) — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
Юліяна Вітан-Дубейкаўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 лістапада (12 снежня) 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1969 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Лявон Іванавіч Дубейкаўскі |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЮліяна Мэнке паходзіла з сям’і віленскіх немцаў. У 1895—1905 гадах вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. У часе вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з Алаізай Пашкевіч, якая вучылася разам з Юліянінай сятрой — Жэняй[1]. З 1907 года ў Санкт-Пецярбургу, у 1914 годзе здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле.
Па вяртанні ў Вільню ў 1915 годзе, сустрэлася з Іванам Луцкевічам, з ім завязаліся адносіны, пазней яны заручыліся, але нарачоны памёр у 1919 годзе.
Працавала ў віленскім Беларускім камітэце, брала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку.
У 1922 годзе ўзяла шлюб з вядомым беларускім дзеячам Лявонам Вітан-Дубейкаўскім. Пасля смерці мужа ў 1940 годзе, дом і зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, 6 сакавіка 1941 года Юліяна разам з раднёй пераехала ў Германію. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым накіравана ў Берлін, працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. З 18 чэрвеня 1941 года была кіраўніцай беларускага аддзела нямецкай прапагандысцкай арганізацыі «Вінета»[2].
Пасля 1945 года зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні 1947 годзе пераехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку 1951 — у Нюрнберг.
Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе і сваю радню. У 1953 годзе ў Нюрнбергу на просьбу і з парадамі Вітаўта Тумаша і Наталлі Арсенневай напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны», выдадзеную толькі ў 1994 годзе. У 1954 годзе у Нью-Ёрку выйшла кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», выдадзеная пад псеўданімам Кветка Вітан.
Спадчына
правіцьУ 1994 годзе ў Вільні з прадмовай Лявона Луцкевіча апублікаваны «Мае ўспаміны», напісаныя ў 1953 годзе ў Нюрнбергу, іх пачалі друкаваць пад загалоўкам «Рыцар Пагоні» у газеце «Бацькаўшчына»[3]. Рукапіс быў перададзены Яніне Каханоўскай у ЗША[4], цяпер захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Паводле твора Галінай Дзягілевай пастаўлены спектакль «Віленскія мроі» ў тэатры аднаго акцёра «Зніч».
Творы
правіць- Успаміны пра Івана Луцкевіча / пад псеўд. Кветка Вітан // Конадні. — 1963. — № 7. — С. 133—137; Бацькаўшчына. — 1956. — № 22 (304). — С. 3 — 4; 1956. — № 23 (305). — С. 2, 4.
- Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — ISBN 5-340-01158-5.
- Мае ўспаміны / Юліяна Вітан-Дубейкаўская; Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Мн.: Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія», 1994. — 190 с. — ISBN 9986-422-35-3.
- Чаму Іван Луцкевіч не пакінуў па сабе пісьменных працаў (Жменя ўспамінаў) // Бацькаўшчына. — 1954. — № 30 — 31 (212—213). — 15 жніўня. — С. 3 — 6.
Зноскі
- ↑ На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі… — С. 6.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/29313392.html Радыё Свабода. Чаму «вайна пачалася ў Берасці», калі БССР была далей за Беласток
- ↑ Kipel, V., Kipel Z. Belarusian publishing in the West : a bibliography = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by J. Garbinski & L. Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences, Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York — Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 488. — (Bibliographic series; № 7). — ISBN 83-8919-142-3.
- ↑ «Трэба жыць, як набяжыць»: Праўдзівая біяграфія амерыканскіх гадоў Наталлі Арсенневай // Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [Пад рэд. Н. Гардзіенкі]; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 413. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Літаратура
правіць- Гардзіенка, Н. Юльяна Дубейкаўская ў лістах (1958—1969) // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей: зборнік памяці Віталя Скалабана / [Уклад.: А. Сідарэвіч, А. Фядута, М. Шумейка; Рэдкал.: А. Сідарэвіч (адк. рэд.) і інш.]. — Мн.: Лімарыус, 2013. — 497, [1] с., [4] л. партр. — С. 374—399. — ISBN 978-985-6968-32-0.
- Сьв. памяці Юльяна Галена Дубейкаўская, народжаная Мэнкэ // Беларус. — 1979. — № 262. — Люты. — С. 4.
- Юліяна Дубейкаўская не жыве // Беларус. — 1969. — № 150. — Кастрычнік. — С. 1.
Спасылкі
правіць- Юліяна Вітан-Дубейкаўская. Мае ўспаміны Архівавана 23 жніўня 2009. — knihi.com
- БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ: Юліяна Вітан-Дубейкаўская Архівавана 15 ліпеня 2007.