Адкрыць галоўнае меню

Юлій Платонавіч Пурэ́цкі (нар. 22 чэрвеня 1929, г. Ташкент — 30 ліпеня 2007) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік Узбекскай ССР (1972).

Юлій Платонавіч Пурэцкі
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1929(1929-06-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 ліпеня 2007(2007-07-30) (78 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1954 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут. У 19451969 гадах працаваў у праектных арганізацыях Ташкента. У 19752000 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (кіраўнік майстэрні).

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы ў Мінску: генеральны план Мінска (1982, кіраўнік аўтарскага калектыву), праект планіроўкі прыгараднай зоны (1979), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Мінска (1983, у сааўтарстве). Адзін з аўтараў генеральнага плана Ташкента (1971), планіроўкі і забудовы цэнтра Ташкента (1975, Дзяржаўная прэмія СССР 1975). Аўтар прац у галіне горадабудаўніцтва.

ТворыПравіць

  • Научно-методические основы разработки генерального плана Минска и его пригородной зоны // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1982. № 2;
  • Основные принципы формирования центра Минска (разам з М. Ц. Гардзеенкам) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1984. № 2.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Пурэцкі Юлій Платонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.