Юлій III
Юлій ІІІ (лац.: Iulius PP. III; па нараджэнні Джавані Марыя Чокі дэль Монтэ, італ.: Giovanni Maria Ciocchi del Monte; 10 верасня 1487 — 23 сакавіка 1555) — Папа Рымскі з 7 лютага 1550 да 23 сакавіка 1555.
Юлій III | ||
---|---|---|
лац.: Iulius PP. III | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
7 лютага 1550 — 23 сакавіка 1555 | ||
Каранацыя | 22 лютага 1555 | |
Царква | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Павел III | |
Пераемнік | Марцэл II | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
10 верасня 1487 Рым, Папская вобласць |
|
Смерць |
23 сакавіка 1555 (67 гадоў) Рым |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | |
Кардынал з | 1536 | |
![]() |
Джавані дэль Монтэ нарадзіўся ў Рыме ў сям'і юрыста. Назначаны архібіскупам Сіпонта ў 1513 і біскупам Павіі па сумяшчэнні ў 1520. У 1536 Папа Рымскі Павел ІІІ назначыў дэль Монтэ кардыналам-біскупам Палестрыны. У 1545 кардынал дэль Монтэ стаў першым прэзідэнтам Трыдэнцкага сабору. Пасля смерці Папы Паўла ІІІ канклаў кардыналаў, які працягваўся дзесяць тыдняў, абраў дэль Монтэ новым папам.
Папа Юлій ІІІ быў прыхільнікам езуітаў. Ён спансіраваў кампазітара Джавані П'ерлуіджы да Палестрыну, архітэктара Джорджу Вазары і мастака Мікеланджэлу. Паводле тагачасных крытыкаў Юлія ІІІ, Папа не асабліва цікавіўся царкоўнымі і палітычнымі справамі.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 жніўня 2019.