Юліус Лотар фон Меер
Юліус Лотар фон Меер (ням.: Julius Lothar von Meyer; 19 жніўня 1830, Фарэль — 11 красавіка 1895, Цюбінген) — нямецкі хімік, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук з 1890 года. Разам з Дз. І.Мендзялеевым лічыцца стваральнікам перыядычнай сістэмы элементаў.
Юліус Лотар Мэйер | |
---|---|
Julius Lothar von Meyer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1830[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1895[4][5][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][6] (24 лютага 1854) і габілітаваны доктар (1859) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Р. В. Бунзен |
Вядомыя вучні | Alfred Einhorn[d] |
Вядомая як | аўтар варыянту класіфікацыі хімічных элементаў |
Член у | |
Узнагароды | Медаль Дэві (1882) |
![]() |
Біяграфія Правіць
Скончыў Вюрцбургскі ўніверсітэт (доктар медыцыны, 1854). Вывучаў натуральныя навукі ва ўніверсітэтах Гайдэльберга (дзе працаваў у лабараторыі Р. Бунзена), Кёнігсберга і Брэслаў (доктар філасофіі, 1858). З 1859 выкладаў ва ўніверсітэце Брэслаў, у 1866—1868 гадах у Лясной акадэміі ў Нейштат-Эбервальдзе. У 1868—1876 гадах прафесар ва ўніверсітэце Карлсруэ, з 1876 ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1860 годзе прыняў удзел у Міжнародным кангрэсе хімікаў у Карлсруэ, на якім абмяркоўваліся вызначэнні асноўных паняццяў хіміі.
Зноскі Правіць
- ↑ http://www.lmg-varel.de/index.php?option=com_content&view=article&id=31&Itemid=113 Праверана 16 студзеня 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Julius Lothar von Meyer // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ а б Мейер Юлиус Лотар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Lothar Meyer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Julius Lothar Meyer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё Professor Lothar Meyer Праверана 19 жніўня 2017.