Юліус Сёке (славацк.: Július Szöke; нар. 1 жніўня 1995, Гнушця, Славакія) — славацкі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска.

Футбол
Юліус Сёке
Нарадзіўся 1 жніўня 1995(1995-08-01)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Славакіі Славакія
Рост 182 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Шахцёр
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
Сцяг Славакіі Іскра (Гнушця)
Сцяг Славакіі Рымаўска Собата
2010—2012 Сцяг Славакіі Шпорт (Подбразава)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Сцяг Славакіі Шпорт (Подбразава) 20 (0)
2014   Сцяг Славакіі Ружамберак 8 (0)
2014—2015   Сцяг Славакіі ВіОн (Злата-Мораўцы) 21 (0)
2016—2017 Сцяг Казахстана Шахцёр (Караганда) 55 (5)
2018— Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 28 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Сцяг Славакіі Славакія (да 19) 3 (0)
2015—2017 Сцяг Славакіі Славакія (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2018

Клубная кар’ераПравіць

Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе другога славацкага дывізіёна «Шпорт». У 2014—2015 гадах гуляў у арэндзе ў клубах славацкай Суперлігі «Ружамберак» і «ВіОн». У ліпені 2015 года вярнуўся ў «Шпорт», а ў пачатку 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Шахцёр» з Караганды, куды яго запрасіў галоўны трэнер Ёзеф Вукушыч, які працаваў з паўабаронцам у «Ружамбераку». Пасля паспяховага для іграка сезону 2016 кантракт быў падоўжаны яшчэ на год. У канцы 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў карагандзінскі клуб.

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. У салігорскай камандзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з салігорцамі да 2021 года[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Славакіі.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць