Юліус Эвола
Джу́ліё Чэ́зарэ Андрэ́а Э́вала (італ.: Giulio Cesare Andrea Еvola), 19 мая 1898 — 11 чэрвеня 1974), больш вядомы як Юліус Э́вала, або Эвола (Julius Еvola) — італьянскі філосаф, мастак-дадаіст, паэт-авангардыст, эзатэрык.
Юліус Эвола | |
---|---|
італ.: Giulio Cesare Andrea Evola | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Giulio Cesare Andrea Evola |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, мастак, філосаф, альпініст |
Дата нараджэння | 19 мая 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1974[1][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | неапаганства[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Сайт | fondazionejuliusevola.com |
![]() |
Вымаўленне прозвішча
правіцьПрозвішча Еvola італьянцы вымаўляюць з націскам на першы склад, а ўсё прозвішча вымаўляецца як "Э́-во-ля"[4]. У расійскім ужытку з пачатку 1990-х замацавалася памылковая форма "Эво́ла" з націскам на другі склад, адтуль памылка перадалася чытачам Беларусі і Ўкраіны. У еўрапейскіх мовах прозвішча гучыць, як і ў арыгінальным італьянскім вымаўленні, з націскам на першы склад.
Жыццяпіс
правіцьУ пачатку жыццёвага шляху вядомасць здабыў як мастак-дадаіст[5], быў адным з ідэолагаў еўрапейскага мастацкага руху дадаістаў.
Аддаліўшыся ад дадаізму, зведаў асабісты крызіс, выбрацца з яго дапамаглі штудыі нямецкай філасофіі, для гэтага вывучыў нямецкую мову.
Пераадолеўшы крызіс, у зусім новай ролі Ю. Эвала выступіў, выдаўшы кнігу "Паганскі імперыялізм" (1928). Кніга была поўная максімалісцкіх сцвярджэнняў, якія пазней аўтар вытлумачваў у больш памяркоўным стылі. Крытычна ён пазней ставіўся і да самой назвы, бо ў кнізе няма мовы пра імперыялізм экспансіянісцкага тыпу, але апісваецца "Імперыя" як іерархічная сацыяльная выбудова. "Паганскі імперыялізм" быў больш прыхільна сустрэты ў Нямеччыне, чым у роднай Эвалу Італіі.
Тыя ж ідэі больш разгорнута Ю. Эвала выклаў у грунтоўнай двухтамовай кнізе "Паўстанне супраць цяперашняга свету" (1934)[6]. У кнізе багата выкарыстоўваецца фактура з міфалогіі і гісторыі Еўропы. Гэтая кніга па сёння з'яўляецца "настольнай" для сучасных еўрапейскіх традыцыяналістаў. Шырокія экскурсы ў міфалогію, у духу Дж. Фрэзэра, суправаджаюцца ацэнкай іх у рэчышчы Р. Генона, іншага ідэолага еўрапейскага традыцыяналізму.
У пасляваенны час Ю. Эвала адну за адной выдае падобныя зместам кнігі "Арыентацыі" (1950)[7] ды "Людзі і руіны" (1953), у якіх прапануе сваё асэнсаванне пасляваеннага свету. Крыху пазней да іх дадаецца кніга "Верхам на тыгры" (1961)[8]. Па словах Эвалы, гэтыя кнігі былі скіраваныя найперш на сучасную яму моладзь.
Падсумоўвае пройдзены жыццёвы шлях Эвала ў аўтабіяграфічнай кнігі "Шлях цынобры" (1963).
Раненне
правіцьУ сваёй аўтабіяграфіі Эвала расказвае і пра здарэнне, якое паўплывала на ўсё яго пасляваеннае жыццё: у 1945 годзе ў аўстрыйскай Вене Эвала патрапляе пад артабстрэл саюзнікаў, атрымлівае раненне, у выніку якога да канца жыцця яго ніжнія канечнасці былі паралізаваныя.
Лячэбнай рэабілітацыяй, апроч як у першыя гады пасля ранення, Эвала займацца не хацеў, бо бачыў у сваёй асабістай немачы метафару палітычнай і духоўнай немачы ўсёй Еўропы ў пасляваенны час. Такая пазіцыя кантрастуе з тым, што ў даваенны час Эвала быў актыўным турыстам і альпіністам.
Даследаванні эзатэрызму
правіцьЮ. Эвала вядомы таксама і як аўтар кніг на эзатэрычныя тэмы: "Герметычная традыцыя" (1931), "Міф крыві" (1937), "Дактрына абуджэння: нарысы пра будыйскую аскезу" (1943), "Ёга магутнасці" (1949)[9], "Метафізіка пола" (1958)[10], "Даасізм" (1972) і інш.
У адрозненні ад іншай Эвалавай пісанай спадчыны, гэтыя кнігі перакладаюцца і выдаюцца радзей.
Эвала і фашызм
правіцьЭвала ніколі не ўваходзіў у італьянскую фашысцкую партыю Б. Мусаліні. Ён крытыкаваў біялагічны расізм і гэтую крытыку паслядоўна выклаў у пасляваеннай кнізе "Крытыка фашызму справа" (1964)[11].
У красавіку-снежні 1951 года быў арыштаваны і абвінавачаны ў супрацоўніцтве з фашысцкім рэжымам і ў інспірацыі пасляваенных неафашысцкіх суполак, але суд яго апраўдаў і вызваліў. У сваёй абарончай прамове ў судзе Эвала абвяшчаў, што яго светапогляд ніяк не фашызм, а традыцыяналізм.
Забароны ў Рэспубліцы Беларусь
правіцьРашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 21 чэрвеня 2017 г. у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя "размешчаныя на інфармацыйных рэсурсах сеткі Інтэрнэт электронныя копіі (тэкставыя файлы) друкаваных выданняў" — кніг Ю. Эвалы "Людзі і руіны", "Метафізіка вайны", "Паганскі імперыялізм".
Тэкст гэтага судовага рашэння не датычыцца саміх друкаваных выданняў, а толькі іх электронных копій, таму і ў РСЭМ яны пазначаныя не як "Кніжныя выданні", а як "Інфармацыйная прадукцыя". З гэтай прычыны, напрыклад, кнігі "Людзі і руіны" ды "Метафізіка вайны" вольна прадаюцца на беларускім сайце Ozon.by[12].
Зноскі
- ↑ а б Julius Evola
- ↑ Giulio or Julius Evola // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Julius Evola // Vegetti Catalog of Fantastic Literature
- ↑ Pronunciations for Evola in Italian .
- ↑ Julius Evola - 15 artworks(нявызн.). WikiArt. Visual Art Encyclopedia.
- ↑ Юлиус Эвола. Восстание против современного мира (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
- ↑ Юлиус Эвола. Ориентации (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
- ↑ Юлиус Эвола. Оседлать тигра (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
- ↑ Юлиус Эвола. Йога могущества (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
- ↑ Юлиус Эвола. Метафизика пола (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
- ↑ Юлиус Эвола. Фашизм: критика справа (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
- ↑ Юлиус Эвола . Ozon.by. Праверана 3 студзеня 2025.