Юліян Новак

(Пасля перасылкі з Юліян Ігнацы Новак)

Юліян Новак (польск.: Julian Ignacy Nowak; 10 сакавіка 1865 — 7 лістапада 1946 года) — польскі палітык, навуковец, рэктар Ягелонскага ўніверсітэта, прэм’ер-міністр Польшчы.

Юліян Новак
польск.: Julian Nowak
Прэм’ер-міністр Польшчы
31 ліпеня 1922 — 14 снежня 1922
Папярэднік Артур Слівіньскі
Пераемнік Уладзіслаў Сікорскі
Нараджэнне 10 сакавіка 1865(1865-03-10)[1]
Смерць 7 лістапада 1946(1946-11-07) (81 год) ці 10 лістапада 1946(1946-11-10)[2] (81 год)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Дзейнасць палітык, педагог, выкладчык універсітэта, урач, пісьменнік-дакументаліст, ветэрынар, мікрабіёлаг
Месца працы
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы Knight of the Order of the Iron Crown (Austria)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 18861893 гадах вывучаў медыцыну ў Ягелонскім універсітэце, атрымаўшы ступень доктара. У 1896 годзе атрымаў дыплом па паталагічнай анатоміі. З 1899 года займаў пасаду надзвычайнага прафесара Ягелонскага ўніверсітэта, з 1906 года — прафесара. У 1912 годзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны ў Акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Львове. У 19111912 гадах быў дэканам медыцынскага факультэта, а ў 19211922 гадах рэктарам Ягелонскага ўніверсітэта. Актыўна дзейнічаў у прафесійных аб’яднаннях. Быў прэзідэнтам Кракаўскага медыцынскага таварыства.

У 1905 годзе прайшоў у Кракаўскую гарадскую раду, дзе засядаў да 1935 года. З 9 па 22 лістапада 1914 года — урадавы камісар Кракава, са снежня 1914 па 1916 год — першы намеснік бурмістра Кракава. З 1903 года дзейнічаў у Кракаўскім сельскагаспадарчым таварыстве, віцэ-прэзідэнтам якога быў у 19211927 гадах.

У 1922 годзе (з 31 ліпеня па 14 снежня) — прэм’ер-міністр Польшчы, з 31 ліпеня па 21 жніўня таго ж года — міністр рэлігійных культаў і народнай асветы. Сымпатызаваў Партыі «Пяст» (не разрываючы кантактаў з кракаўскімі кансерватарамі), якую прадстаўляў у Сенаце у 19221927 гадах. Ён засядаў у камітэце Сената па адукацыі і культуры.

Зноскі

  1. Julian Ignacy Nowak // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.