Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Юліян Вайвадс (лат.: Julijans Vaivods), (10 жніўня 1895, вёска Варкава, Дзвінскі павет Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Латвійскай Рэспубліцы — 23 мая 1990, Рыга, Латвія, СССР) — латвійскі кардынал. Апостальскі адміністратар Рыжскай архідыяцэзіі з 10 лістапада 1964 па 23 мая 1990. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі ў 1970—1990. Кардынал-святар з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці з 2 лютага 1983.

Юліян Вайвадс
Julijans Vaivods
Юліян Вайвадс
кардынал
з 2 лютага 1983
тытулярны біскуп
з 10 лістапада 1964
Дыяцэзія Macriana Maior[d]
апостальскі адміністратар
з 10 лістапада 1964
Дыяцэзія Ліепайская дыяцэзія
апостальскі адміністратар
з 10 лістапада 1964
Дыяцэзія Рыжская архідыяцэзія
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 18 жніўня 1895(1895-08-18)[1]
Смерць 23 мая 1990(1990-05-23) (94 гады) ці 24 мая 1990(1990-05-24)[2] (94 гады)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 7 красавіка 1918 года
Епіскапская хіратонія 18 лістапада 1964 года
Кардынал з 2 лютага 1983 года

Узнагароды
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады і святарства правіць

Скончыў Семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і тэалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. 7 красавіка 1918 года пасвечаны ў святары. У 1918—1944 гадах служыў у Ліепаі ў якасці епархіяльнага канцлера курыі і суддзі курыі. У 1944—1958 гадах — вікарый у Ліепаі. З 4 ліпеня 1949 года — прэлат Яго Святасці.

Служэнне пры савецкай уладзе правіць

У 1958—1960 гадах — асуджаны і прысуджаны да двух гадоў зняволення, якія адбываў у мардоўскіх лагерах. У 1960—1962 гады — пастырскае служэнне. У 1962—1964 гады — вікарый у Рызе. Па запрашэнні Папы Рымскага прыняў удзел у працы Другога Ватыканскага сабору 1964 года. 10 лістапада 1964 года прызначаны апостальскім адміністратарам Рыгі і тытулярным біскупам Macriana Maior. 18 лістапада 1964 года пасвечаны ў сан біскупа. З 1970 года па 1990 год з’яўляўся старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі.

Кардынал правіць

Са 2 лютага 1983 года пасвечаны ў кардынала-святара з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці. Не ўвайшоў у лік кардыналаў-выбаршчыкаў па ўзросце, у момант атрымання кардынальскага звання яму было 88 гадоў.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Julijan Kardinal Vaivods // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. а б в Балязин В. Н., Дуров В. А., Казакевич А. Н. Награды Русской православной церкви 1917-2000 годы // Самые знаменитые награды России. — м: Вече, 2000. — С. 394. — 416 с. — (Самые знаменитые). — 12 500 экз. — ISBN 5-7838-0684-6.

Спасылкі правіць