Юліян Ерхан

малдаўскі футбаліст

Юліян Ерхан (малд.: Iulian Erhan; нар. 1 ліпеня 1986, Кішынёў) — малдаўскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Малдовы (2011—2015).

Футбол
Юліян Ерхан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 ліпеня 1986(1986-07-01)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Малдова
 Расія
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Малдова Зімбру (Кішынёў) 60 (0)
2003—2006   Малдова Зімбру-2 (Кішынёў) 64 (0)
2008   Малдова ЦСКА-Сцяўа (Кішынёў) 6 (0)
2010 Расія Мардовія (Саранск) 14 (0)
2011—2012 Малдова Зімбру (Кішынёў) 36 (0)
2012 Малдова Акадэмія-УТМ (Кішынёў) 16 (2)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 13 (0)
2014 Малдова Зімбру (Кішынёў) 24 (1)
2015 Малдова Мілсамі (Архей) 19 (0)
2016 Малдова Акадэмія (Кішынёў) 11 (0)
2016—2017 Малдова Зара (Бэлць) 12 (0)
2017—2018 Малдова Сфынтул Георгэ (Суручэнь) 41 (2)
2020 Малдова Спартаній (Селемет)
2021—2022 Малдова Вікторыя (Бардар)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2015 Малдова Малдова 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў кішынёўскім «Зімбру», дзе з перапынкамі выступаў да 2012 года. У 2010 годзе гуляў у Расіі за «Мардовію». Пасля правёў паўгады ў клубе «Акадэмія-УТМ».

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы, але з вяртаннем у строй Анры Хагуша страціў месца ў аснове і па заканчэнні сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Зімбру»[2] і неўзабаве стаў капітанам каманды. У пачатку 2015 года перайшоў у «Мілсамі», разам з якім стаў чэмпіёнам Малдовы. У сакавіку 2016 года зноў стаў іграком «Акадэміі»[3], у ліпені таго ж года далучыўся да «Зары». Улетку 2017 года перайшоў у «Сфынтул Георгэ», пасля 2018 года спыніў кар’еру.

У жніўні 2020 года далучыўся да клуба «Спартаній», дзе гуляў да кастрычніка. У 2021 годзе стаў іграком «Вікторыі», дзе выступаў да канца 2022 года, таксама стаў гуляць у міні-футбол.

Міжнародная кар’ера правіць

10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў таварыскім матчы супраць Кіпра. Пасля на працягу трох гадоў не выклікаўся ў зборную, а з восені 2014 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды краіны.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
  •   Чэмпіён Малдовы: 2015

Заўвагі правіць