Юлія Георгіеўна Мурына

беларускі палітык

Юлія Георгіеўна Мурына (21 лютага 1979, в. Іздрашава, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].

Юлія Георгіеўна Мурына
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 21 лютага 1979(1979-02-21) (45 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 лютага 1979 года ў в. Іздрашава Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут псіхалогіі і сацыяльнай работы па спецыяльнасці «псіхолаг, выкладчык псіхалогіі», а пазней — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «спецыяліст па кіраванні персаналам».

Працавала першым сакратаром Салігорскага гаркама і райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктарам дзяржаўнай установы «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Выбіралася дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 27-га скліканняў.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бахрэйн.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.

Узнагароды правіць

  • Падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровыя граматы і падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, падзяка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь,
  • заносілася на дошку Пашаны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
  • залаты значок АА «БРСМ».

Сям’я правіць

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі правіць