Юлія Міхайлаўна Чурко
Юлія Міхайлаўна Чурко (нар. 21 ліпеня 1936, Ленінград) — беларускі мастацтвазнавец, балерына, пісьменнік. Доктар мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991). Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (1954), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988)[1].
Юлія Міхайлаўна Чурко | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, балерына, пісьменніца |
Навуковая сфера | балетазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 1960 годзе і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1963)[1].
Працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета (1954—1960, артыстка балета), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1963—1972, младшы, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1972—1979, загадчык кафедры, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1979, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, у 1979—1994 — загадчык кафедры)[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьСярод навуковых інтарэсаў мастацтвазнаўства, эстэтыка, балет, харэаграфія, фальклор[1].
Узнагароды і прэміі
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах, прэміі імя К. Крапівы (1996). Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай СССР (1980)[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Хореографическое искусство Белоруссии : основные этапы и проблемы развития : автореферат диссертации … доктора искусствоведения : 820 / Ю. М. Чурко. — Москва, 1972.
- Чурко Юлия Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 556.
- Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 291—292.
- Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 751.
- Чурко Юлія Міхайлаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 533.
- Чурко Юлія Міхайлаўна / Л. А. Сівалобчык // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 520.