Юлія Сяргееўна Дубень

Юлія Дубень (нар. 25 лістапада 1996, Мазыр) — беларуская футбалістка, паўабаронца жаночай футбольнай каманды «Дынама-БДУФК (Мінск)».

Футбол
Юлія Дубень
Нарадзілася 25 лістапада 1996(1996-11-25) (27 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя Паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2020 Мінск 111 (95)
2020   Зорка-БДУ 7 (3)
2021 Дынама-БДУФК 19 (12)
2022 Хатайспор[d]
2022 ЖФК Віцебск 4 (1)
2023—0000 Кірэчбурну[d]
2023—0000 Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

З’яўляецца выхаванкай мазырскай СДЮШАР. У 2012 годзе папоўніла склад жаночай каманды «Мінск».

З 2014 года футбалістка пачала выступаць за асноўны склад ЖФК «Мінск». За гэты час стала шасціразовай чэмпіёнкай Беларусі, шэсць разоў заваёўвала Кубак краіны, а таксама чатыры разы выйгравала жаночы Суперкубак Беларусі. З 2014 па 2019 гады ў Жаночай Лізе паўабаронца правяла 102 гульні, у якіх забіла 92 галы. З’яўляецца рэкардсменкай «Мінска» па ліку праведзеных гульняў Лігі чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын: на яе рахунку 21 сустрэча.

У другой палове сезона-2020 была аддадзена ў арэнду «Зорцы-БДУ». За гэтую каманду футбалістка адгуляла сем матчаў, у якіх забіла тры галы.

У лютым 2021 года падпсала кантракт з «Дынама-БДУФК»[1].

Зноскі