Юлія Сяргееўна Слясарчык

Юлія Сяргееўна Слясарчык (нар. 25 жніўня 1994, Заслаўе, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Юлія Сяргееўна Слясарчык
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 25 жніўня 1994(1994-08-25)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010 ЖФК Маладзечна
2011—2015 Зорка-БДУ
2016—2018 Мінск
2019 Іслач-РДВАР
2020 Дынама-БДУФК
2021—2022 Зеніт Санкт-Пецярбург
2022—0000 Дынама-БДУФК
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынала займацца футболам у родным горадзе ў камандзе хлопчыкаў. У 12-гадовым узросце была на праглядзе ў жаночай камандзе «Надзея» (Магілёў), але ў выніку вырашыла займацца ў Мінску, у Рэспубліканскім цэнтры Алімпійскай падрыхтоўкі па футболе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў трэнера Марыны Аляксандраўны Ліс.

На дарослым ўзроўні першы сезон правяла ў 2010 годзе ў вышэйшай лізе ў клубе «Маладзечна», потым стала рэгулярна гуляць за мінскі клуб «Зоркая-БДУ», за пяць сезонаў правяла больш за 100 матчаў.

У складзе бела-блакітных у сезоне-2020 разам з камандай яны сталі чэмпіёнкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўладальніцамі жаночага Кубка Беларусі. Адгуляла 24 матчы, адзначылася двума галамі і аддала 10 галявых перадач. 2021 сезон правяла ў складзе жаночай каманды «Зеніта» У 2022 годзя вярнулась у мінскае «Дынама»[3].

Зноскі

  1. Yulia Slesarchik // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yulia Slesarchik // FBref.com
  3. ЮЛІЯ СЛЯСАРЧЫК І НАСТАССЯ ШУППО ВЯРТАЮЦЦА Ў «ДЫНАМА-БДУФК»

Спасылкі правіць