ХК Юнацтва-Мінск

хакейны клуб
(Пасля перасылкі з Юнацтва-Мінск)

«Юнацтва-Мінск» (поўная назва: Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Хакейны клуб „Юнацтва-Мінск“») — беларускі клуб па хакеі з шайбай з горада Мінска, чэмпіён Беларусі, уладальнік Кантынентальнага кубка 2007 і 2011 гадоў.

ХК Юнацтва-Мінск
Эмблема
Краіна
Горад Мінск, Беларусь
Заснаваны 19 сакавіка 2003
Хатняя арэна Чыжоўка-Арэна, Мінск
Арэна ХК «Юнацтва-Мінск» у парку Горкага, Мінск
Колеры               
Хакейная ліга Беларуская экстраліга
Галоўны трэнер Беларусь Аляксандр Макрыцкі
Дырэктар Беларусь Аляксей Пракаповіч
Афіцыйны сайт junost.org

Структура

правіць

У структуру клуба ўваходзяць каманда Вышэйшай хакейнай лігі ХК «Юнацтва-Мінск», якая выступае ў Беларускай экстралізе фарм-клуб «Юніёр», каманда Моладзевай хакейнай лігі «Юнацтва», СДЮШАР «Юнацтва» і арэна ў мінскім парку Горкага.

Гісторыя

правіць

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Юнацтва» была заснавана 1 верасня 1975 года. Праз год, 8 лістапада 1976 года[1], адкрылася арэна ў мінскім парку Горкага, якая стала асноўнай спартыўнай базай школы. Юнацкія і моладзевыя каманды СДЮШАР «Юнацтва» шэсць разоў станавіліся бронзавымі прызёрамі першынства СССР, а ў 1990 годзе моладзевая каманда стала чэмпіёнам Савецкага Саюза. Па выніках працы ў 1989 і 1990 гадах СДЮШАР «Юнацтва» прызнавалася лепшай спецыялізаванай школай СССР.

1977—1991

правіць

У 19771991 гадах каманда СДЮШАР «Юнацтва» ўдзельнічала ў чэмпіянаце БССР, які меў статус першынства КФК. Як правіла, каманда займала месцы ў ніжняй палове турнірнай табліцы і толькі аднойчы, у 1980 годзе, стала чэмпіёнам рэспублікі. Выступ у чэмпіянаце рэспублікі быў для школы толькі этапам у падрыхтоўцы да сустрэч моладзевага і юнацкага першынстваў СССР, лепшыя гульцы прыцягваліся ў беларускія каманды майстроў. У канцы 1980-х гадоў выхаванцы «Юнацтва» склалі касцяк мінскага «Дынама», які прабіўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату СССР. Найбольш вядомым гульцом прайшоўшым школу «Юнацтва» з’яўляецца Сяргей Фёдараў, які бараніў колеры школы і «Дынама» ў 19841986 гадах. У будучыні выхаванцы «Юнацтва» 1980-х гадоў склалі аснову зборнай Беларусі.

З 1994 года каманда СДЮШАР «Юнацтва» пачала выступаць у чэмпіянаце незалежнай Беларусі. У 1990-х гадах каманда камплектавалася ўласнымі выхаванцамі, якім складана было супрацьстаяць дарослым гульцам іншых калектываў, таму «Юнацтва», як правіла, замыкала турнірную табліцу. 19 сакавіка 2003 года на базе СДЮШАР «Юнацтва» Мінскі гарвыканкам заснаваў і зарэгістраваў некамерцыйную дзяржустанову «Хакейны клуб „Юнацтва-Мінск“». Пасля рэарганізацыі ў камандзе з’явіліся вопытныя беларускія гульцы і легіянеры. Узмацненне дазволіла «Юнацтву» ў першы ж сезон пасля пераўтварэння выйграць чэмпіёнскі тытул. Пачынаючы з 2004 года, каманда ні разу не заставалася без медалёў чэмпіянату Беларусі. У студзені 2007 года хакейная каманда «Юнацтва-Мінск» упершыню ў гісторыі беларускага хакея стала ўладальнікам Кантынентальнага кубка ІІХФ, адолеўшы ў вырашальным матчы Омсккі Авангард. Пасля выйгрышу ў 2010 чарговага чэмпіёнскага тытула «Юнацтва» стала самай тытулаванай камандай Беларусі.

У 2012 годзе каманда падала заяўку на ўдзел у Вышэйшай хакейнай лізе з сезона 2012/2013 па ініцыятыве Федэрацыі хакея і Міністэрства спорту і турызму[2]. У далейшым «Юнацтва» мае намер заявіцца ў КХЛ[3]. 2 ліпеня 2012 каманда была аднагалосна прынята ў склад лігі ўжо з сезона 2012/13[4].

ХК «Юнацтва-Мінск»

правіць
 
Канстанцін Захараў ў форме Юнацтва Мінск

Трэнерскі штаб

правіць

Галоўны трэнер:

Асістэнты:

Дасягненні

правіць

ХК «Юнацтва»

правіць

Хакейны клуб «Юнацтва» быў створаны ў 2010 годзе для ўдзелу ў Моладзевай хакейнай лізе. Выступае ў дывізіоне «Паўночны Захад». У сваім першым чэмпіянаце каманда заняла сёмае месца ў дывізіоне і не трапіла ў плэй-оф.

ХК «Юніёр»

правіць

Хакейны клуб «Юніёр» быў створаны летам 2003 года, пасля рэарганізацыі СДЮШАР «Юнацтва». Асноўнае прызначэнне каманды — прадастаўленне неабходнай спаборніцкай практыкі выхаванцам «Юнацтва». У сезоне 2003/2004 гадоў каманда выступала ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, аднак апынулася неканкурэнтаздольнай і заняла апошняе месца, атрымаўшы толькі 2 перамогі. У наступным сезоне «Юніёр» быў заяўлены ў першую лігу у якасці фарм-клуба ХК «Юнацтва-Мінск» (раней ім была каманда «Юнацтва-2»). У другім дывізіоне (які з 2006 года стаў называцца вышэйшай лігай) «Юніёр» увесь час фінішаваў на п’едэстале, у 2008, 2010 і 2012 гадах становячыся чэмпіёнам.

Трэнерскі штаб

правіць

Галоўны трэнер:

Асістэнт:

СДЮШАР «Юнацтва»

правіць

Дасягненні

правіць
  • Чэмпіён СССР сярод моладзевых каманд 1990 года (каманда 19711972 г. н.);
  • Бронзавы прызёр Першынства СССР сярод моладзевых каманд 1981 (19621963 г. н.), 1986 (19671968 г. р.) гадоў;
  • Бронзавы прызёр Першынства СССР сярод юнакоў 1984 (каманда 19671968 г. н.), 1988 (каманда 19711972 г . н.), 1991 (каманда 19741975 г. н.) гадоў.
  • Пераможца Спартакіяды народаў СССР 1982 (каманда 19661967 г. н.) і 1986 (каманда 19681969 г. н.) гадоў;
  • Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1990 года (каманда 19691971 г. н.);
  • Пераможца Усесаюзных юнацкіх гульняў 1985 года (каманда 19691970 г. н.);

Вядомыя выхаванцы

правіць
 
Арэна ХК «Юнацтва-Мінск» у парку Горкага

Хатнія матчы ХК «Юнацтва-Мінск» у ВХЛ будзе праводзіла у Мінскім лядовым палацы спорту (вул. Прытыцкага, 27; 1823 гледача) [4], з 2013 года — на Арэне «Чыжоўка» (8-9 тыс. гледачоў).

Трэніровачныя заняткі СДЮШАР праходзяць на базе крытага катка ў парку Горкага. Каток быў пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў Юрыя Грыгор’ева і Уладзіміра Бабашкіна. Акрамя вялікай лядовай пляцоўкі памерамі 28,5 x 59 метраў, пад дахам катка размешчана дзіцячая трэніровачная пляцоўка памерамі 8,5 x 19 метраў. Трыбуны комплексу ўмяшчаюць 767 гледачоў. На падземным узроўні размешчаны распранальні, складскія і тэхналагічныя памяшканні.

Плануецца, што ў будучыні асноўнай базай хакейнага клуба і школы стала «Чыжоўка-Арэна», якая будувалася да чэмпіянату свету 2014 года.[5].

Зноскі

  1. Игорь Мартыновский. Страницы истории. Минский динамовец стал чемпионом мира. Прессбол (10 августа 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 14 красавіка 2010.
  2. Минскую «Юность» могут принять в Высшую хоккейную лигу чемпионата России(недаступная спасылка)
  3. Выступление в ВХЛ для минской «Юности» станет переходным периодом перед включением в КХЛ Архівавана 25 мая 2014.
  4. а б Хоккей. Минская «Юность» принята в ВХЛ
  5. По мировым стандартам(недаступная спасылка). «Экспресс НОВОСТИ». (22 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 12 снежня 2009.

Спасылкі

правіць