Юн Фосэ
Юн Фосэ (нарв.: Jon Fosse; нар. 29 верасня 1959 года, Хёўгесун, Ругалан, Нарвегія) — нарвежскі празаік, паэт, драматург. Піша на нованарвежскай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2023).
Юн Фосэ | |
---|---|
нарв.: Jon Fosse | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | букмал: Jon Olav Fosse[1] |
Дата нараджэння | 29 верасня 1959[2][3][…] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Grethe Fatima Syéd[d] і Anna Fosse[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, раманіст, літаратуразнавец, пісьменнік, эсэіст |
Мова твораў | нованарвежская мова[5][6] |
Прэміі |
Nynorsk Literature Prize[d] (1992) Samlagsprisen[d] (1994) Aschehoug Prize[d] (1997) прэмія Доблаўга (1999) Gyldendal prize[d] (1999) Nynorsk Literature Prize[d] (2003) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1959 годзе ў камуне Хёўгесун на захадзе Нарвегіі. Ва ўзросце сямі гадоў ён трапіў у сур’ёзную аварыю, у якой ледзь не загінуў. Гэты выпадак моцна паўплываў на будучага пісьменніка. У Бергенскім універсітэце вывучаў літаратуру, пасля працяглы час працаваў журналістам і рэдактарам у мясцовых выданнях і выдавецтвах.
Яшчэ падлеткам Фосэ пісаў уласныя тэксты да музычных твораў. Як празаік ён дэбютаваў у 1983 годзе раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п’есай «І мы ніколі не расстанемся» (1994), якая была пастаўлена на Нацыянальнай сцэне ў Бергене. У наступныя дзесяцігоддзі Фосэ апублікаваў некалькі дзясяткаў раманаў і п'ес, а таксама пісаў кароткую прозу, вершы і эсэ. Яго кнігі «Меланхолія», «Трылогія», «Хтосьці збіраецца прыйсці» былі цёпла ўспрынятыя як чытачамі, так і крытыкамі.
Аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Юн Фосэ таксама вядомы творамі для дзяцей і сваімі перакладамі на нарвежскую мову твораў іншых аўтараў. Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай.
На беларускую мову пачатак аповесці «Бессань» у 2007 годзе пераклаў Ян Максімюк.
Проза
правіць- Чырвонае, чорнае, раман (1983)
- Плывучы дом, раман (1989)
- Свінец і вада, раман (1992)
- Дзве аповесці (1993)
- Меланхолія I, раман (1995) пра жыццё мастака Ларса Хертэрвіга
- Меланхолія II, раман (1996)
- Раніца, вечар, раман (2000)
- Бессань, аповесць (2007)
Зноскі
правіць- ↑ (unspecified title) Праверана 6 кастрычніка 2023.
- ↑ Jon Fosse // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jon Fosse // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.uib.no/hf/165316/nobels-litteraturpris-til-jon-fosse
- ↑ https://www.aftenposten.no/kultur/i/wAGwKP/jon-fosse-eg-har-overlevd-som-fattig-forfattar-eg-har-ikkje-tenkt-aa-endra-paa-det
- ↑ https://www.nm.no/fosse-og-malet-hans/