Юрава-Завальная вуліца

Ю́рава-Зава́льная вуліца (руск.: Юрово-Завальная улица) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска, у Ракаўскім прадмесці.

Юрава-Завальная вуліца
Мінск
Фатаграфія
Вуліца ад Ракаўскай вуліцы
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Гістарычны раён Ракаўскае прадмесце
Commons-logo.svg Юрава-Завальная вуліца на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Тэрыторыя Мінскага хлебазавода на аэрафотаздымку 1941 года. Хлебная вуліца злева

Праведзена ў 1865 г. за зрытым гарадскім валам[1], на месцы засыпанага рова[2]. Злучала вуліцы Ракаўскую (Юраўскую) і Раманаўскую слабаду[1].

Калі ў 1927 годзе на рагу з вуліцай Ракаўскай быў адкрыты першы ў Мінску хлебазавод, вуліца была пейменавана ў Хлебную. У 1970-я гады большую частку яе забудовы знеслі, а захаваныя будынкі прылічылі да суседняй вуліцы Астроўскага (былой Ракаўскай)[3]. Да 2010-х гадоў захавалася толькі палова былой вуліцы як безыменны пад’езд да хлебазавода на Ракаўскай[1].

 
Пазначэнне месца гарадскога вала каляровай пліткай
 
Гарадскі вал на месцы вуліцы на плане Мінска 1793 года

У часе рэканструкцыі квартала было хлебазавада ў канцы 2010-х гг. праезд быў працягнуты і злучаны з існуючым выездам на вуліцу Раманаўская Слабада. Трасіроўка праезда блізкая да трасіроўкі гістарычнай вуліцы, праўда, праходзіць па іншы бок ад дома па адрасе вуліца Раманаўская Слабада, 14А. На гістарычным месцы вуліцы плануецца аднавіць частку гарадскога вала з бастыёнам[4]. Месца, дзе калісьці праходзіў гарадскі вал, пазначана на тратуары пліткай чорнага колеру.

16 кастрычніка 2015 года рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў праезду была вернутая гістарычная назва Юрава-Завальная[5].

Зноскі

СпасылкіПравіць