Юрай Якубіска
Ю́рай Я́кубіска (славацк.: Juraj Jakubisko; нар. 30 красавіка 1938, Койшава, Славакія) — славацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар; адзін з прадстаўнікоў чэхаславацкай «новай хвалі».
Юрай Якубіска | |
---|---|
Juraj Jakubisko | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1938[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Deana Horváthová[d] |
Дзеці | Jorik Jakubisko[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар, рэжысёр |
Кар’ера | 1960 — цяперашні час |
Кірунак | камедыя, драма |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0416036 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў русінскай сям’і на ўсходзе Славакіі. Скончыў мастацка-прамысловую школу па спецыяльнасці «мастацкая фатаграфія» ў Браціславе, у 1966 годзе рэжысёрскае і аператарскае аддзяленні факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе. Быў асістэнтам у Веры Хіцілавай і Яраміла Іраша.
Першыя фільмы Якубіска зрабілі яго адным з вядучых рэжысёраў «чэхаславацкай новай хвалі»[5].
Карціна «Птушкі, сіроты і блажэнныя»[6] 1969 года была адпраўлена «на паліцу», дзе праляжала да 1991 года. Сам рэжысёр быў практычна пазбаўлены магчымасці здымаць на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Выключэннем былі некалькі кароткаметражных дакументальных стужак і фільм «Тры мяшкі цэменту і жывы певень» (1976), але і ён быў паказаны толькі праз два гады пасля таго, як быў скончаны. Канчаткова вярнуўся ў кіно з карцінай «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979).
У 2000 годзе па выніках апытання кінакрытыкаў і журналістаў быў прызнаны лепшым славацкім рэжысёрам XX стагоддзя[7].
Выкладае ў Пражскай кінаакадэміі. У 2005 годзе ўзначаліў журы конкурсу «Перспектывы» на XXVII Маскоўскім кінафестывалі. Заснаваў студыю «Якубіска Філм», на якой зняў шэраг сваіх карцін.
Займаецца жывапісю, яго працы былі прадстаўлены на некалькіх выстаўках.
Жанаты з актрысай Дэанай Хорватавай, якую шмат здымаў у сваіх фільмах. Жыве ў Празе.
ТворчасцьПравіць
Першы паўнаметражны фільм — «Узрост Хрыста» (1967, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Мангейме). У фільмах «Дэзерціры і вандроўнікі» (1968), «Птушкі, сіроты і блажэнныя» (1969, з Францыяй), «Да сустрэчы ў пекле, сябры!» (1970, забаронены цэнзурай, выйшаў на экран праз 20 гадоў) экзістэнцыяльныя праблемы пошуку уласнага «я» ўвасабляў у складаных шматстылявых мастацкіх канструкцыях, імкнуўся да спалучэння мовы заходняга кінаавангарда з разнастайнай культурнай мовай Усходняй Славакіі.
У 1970-я гг. зняў шэраг дакументальных стужак, у т.л. «Будоўля веку» (прэмія Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў у Будапешце), «Барабаншчык Чырвонага Крыжа» (Залаты медаль Міжнароднага кінафестывалю ў Варне) і інш., якім уласцівы асацыятыўнасць апавядання, ужыванне элементаў сюррэалізму.
Лепшая работа — гістарычная сага «Тысячагадовая пчала» (1983, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі) — арганічна спалучае трагедыю, паэзію, фальклор, вытанчаную візуальную стыхію і філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей.
Сярод іншых фільмаў: «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979), «Цётка Франкенштэйна» (1985), «Я сяджу на галіне, і мне добра» (1989), «Лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым» (1992), «Няясная вестка пра канец свету» (1997) і інш.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #130185019 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Juraj Jakubisko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Juraj Jakubisko // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Evidence zájmových osob StB (EZO)
- ↑ Ханс-Йоахим Шлегель. Проблемы культурной аутентичности в постсоциалистическую эпоху (недаступная спасылка). Киноведческие записки, № 71 (24 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2009. Праверана 24 чэрвеня 2009.
- ↑ Birds, Orphans, and Fools (недаступная спасылка). Праграма па славакістыцы. Універсітэт Пітсбурга. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2010. Праверана 17 чэрвеня 2010.
- ↑ Старонка фільма «Батары» на сайце Чэшскага тэлебачання (англ.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрай Якубіска