Юра (фр.: Jura, ням.: Jura) — горы ў Швейцарыі і Францыі.

Юра
фр. Jura
00 1363 Cirque de Baume (France) - Baume-les-Messieurs.jpg
Краявід у Францыі
Краіны
Плошча22 686 км²
Даўжыня266 км
Шырыня239 км
Найвышэйшая вяршыняНеж 
Вышэйшы пункт1720 м 
Юра (горы) (Альпы)
Юра (горы)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Юр­скія го­ры размешчаны на ўскраіне маладой За­ходне-Еўрапейскай плат­фор­мы, складзены дэфармаванымі ў альпійскую эпо­ху тэктагенеза пародамі. Утвараюць дугу даўжынёй каля 250 км паміж Швейцарскім пласкагор’ем і раўнінамі Бургундыі. Вышыня да 1718 м (г. Неж).

Паралельныя хрыбты ўяўляюць сабой перадавыя складкаватыя ланцугі Альпійскай сістэмы. Антыклінальныя хрыбты чаргуюцца з шырокімі сінклінальнымі далінамі. Горныя грабяні складзены пераважна з вапнякоў і мергеляў юрскага ўзросту, якія далі назву юрскай сістэме (перыяду). Выцягнутыя шырокія даліны, запоўнены флішам. Хрыбты перасечаны вузкімі цяснінамі, якія злучаюць даліны між сабой і ствараюць рашотчатую эразійную сетку. Развіты карст.

У будове дугападобных складкавых структур Французскай Юры ўдзельнічаюць юрскія і часткова ніжнемелавыя вапнякі, якія ўтвараюць грабяні, плато і стромыя абрывы. Яна характарызуецца карставымі формамі ў выглядзе замкнёных западзін, леек, маленькіх польеў, сухіх далін, пячор і карставых шахт, сустракаюцца (пераважна на поўдні) кары. Часта знікаюць рэкі, якія затым бурна вырываюцца з-пад зямлі на паверхню. Паўночна-заходняй частцы Юры ўласцівы шырокія закарставаныя камяністыя плато, якія перасякаюцца рэкамі ў вузкіх каньёнападобных далінах. У Швейцарскай Юры таксама распаўсюджаны пячоры, прорвы, паноры, знікаючыя вадацёкі, карставыя крыніцы і азёры, лейкі, месцамі кары. Карставая шахта Нідленлох(ням.) бел. у раёне Золатурна дасягае 400-метровой глыбіні.

Платападобныя закарставаныя паверхні (плато Юра) ступеньчата паніжаюцца на захад. На ўсходзе горы стромка абрываюцца ўступам вышынёй да 1000 м, які аддзяляе іх ад Швейцарскага пласкагор’я.

У гарах Юры на вапняковых мацярынскіх пародах сфарміраваліся дзярнова-карбанатныя глебы, пашыраны буразёмы і горна-лугавыя глебы. На схілах — букавыя лясы, вышэй (да 1300—1400 м) лясы з елкі і піхты; на вяршынях — субальпійскія лугі. Даліны заселены і апрацаваныя, лугі на вяршынях хрыбтоў служаць летнімі пашамі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць