Юрбаркас
Юрбаркас (літ.: Jurbarkas) — горад у заходняй Літве на рацэ Нёман, адміністрацыйны цэнтр Юрбаркаскага раёна Таўрагскага павета. Насельніцтва — каля 13,8 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя Правіць
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1259 года як аб крыжацкім замку Георгенбург. Замак знаходзіўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі пакінулі замак толькі пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, і ён перайшоў пад уладу Вялікага Княства Літоўскага, стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.
У 1611 годзе Юрбаркас атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбургскае права. У 1795 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбаркас трапіў у склад Расійскай імперыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губерні (1795—1915 гады). У складзе Расіі Юрбаркас належаў фаварыту царыцы Кацярыны — Платону Зубаву, які прадаў горад ураду ў 1840 годзе. У 1846 годзе расійскі імператар Мікалай I падараваў Юрбаркас князю Іларыёну Васільчыкаву. Горад развіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстання 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбаркасе была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасць насельніцтва горада складалі яўрэі.
Пасля 1920 года Юрбаркас быў у складзе Літоўскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4 409 чалавек (з якіх 2 350 былі яўрэямі). Пасля 1940 года Юрбаркас увайшоў у склад СССР.
У час Другой сусветнай вайны большасць насельніцтва Юрбаркаса — яўрэі — была знішчана нацыстамі і літоўскімі калабрыцыяністамі, таксама загінулі сотні літоўцаў, у тым ліку скульптар Вінцас Грыбас.
З 1950 года Юрбаркас стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва Правіць
- 1864 год — 2659 чал.
- 1897 год — 7391 чал.
- 1923 год — 4409 чал.
- 1959 год — 4412 чал.
- 1970 год — 6575 чал.
- 1989 год — 14310 чал.
- 2001 год — 13797 чал.
- 2011 год — 13287 чал.
- 2021 год — 10186 чал.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрбаркас