Юрген Вуленвевер

Юрген Вуленвевер (ням.: Jürgen Wullenwever; 1488 ці 1492, Гамбург — 1537, Вольфенбютэль) — бурмістр Любека (1533—1535).

Юрген Вуленвевер
мэр Любека[d]
1533 — 1535
Нараджэнне 1488
Смерць 4 кастрычніка 1537
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасяліўся ў Любеку і займаўся гандлем, удзельнічаў у хваляваннях гараджан, быў абраны ў гарадскі савет, а затым і ўзначаліў яго. Скарыстаў разлад паміж суседнімі дзяржавамі з-за дацкага стальца, паспрабаваў навязаць Даніі пагадненне, якое забяспечвала шырокія правы Ганзы. Падчас далейшай вайны спачатку заняў Капенгаген (1534), аднак затым ганзейскія войскі былі разбіты, а сам Вуленвевер узяты ў палон герцагам Генрыхам Брауншвейгскім, катаваны і пакараны смерцю. Неўзабаве пасля гэтага Ганза канчаткова страціла свае прывілеі і ролю ў еўрапейскім гандлі.