Юргордэн
Юргордэн (шведск.: Djurgården), таксама Сёдра Юргордэн (даслоўна: Паўднёвы Юргордэн) — востраў і гістарычны раён у цэнтры Стакгольма, у складзе адміністрацыйнага раёна Эстэрмальм. Плошча 2,79 км². Насельніцтва каля 800 чалавек. Востраў гістарычна называўся Вальдэмарсён (шведск.: Valdemarsön).
Юргордэн | |
---|---|
шведск. Djurgården | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2,79 км² |
Насельніцтва | 831 чал. (2004) |
Шчыльнасць насельніцтва | 297,85 чал./км² |
Размяшчэнне | |
59°19′30″ пн. ш. 18°07′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Лен | Стакгольм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юргордэн вядомы сваімі шматлікімі славутасцямі і прыродай з мноствам старых дубоў. На востраве знаходзіцца шэраг папулярных музеяў (у т.л. Скансен, які разам з паркам забаваў Грэна Лунд займае большую яго частку; Музей карабля Ваза, Музей Паўночных краін, Музей ABBA), цікавых з культурна-гістарычнага пункту гледжання сядзіб, пасольства. Жылыя кварталы знаходзяцца ў паўднёва-заходняй частцы вострава.
Панарама
правіць
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юргордэн