Юрыдычная асоба — зарэгістраваная ва ўсталяваным законам парадку арганізацыя, якая мае ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць і адказвае па сваіх абавязаннях гэтай маёмасцю, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, несці абавязкі, быць пазоўнікам і адказнікам у судзе. Юрыдычныя асобы павінны мець самастойны баланс або каштарыс.