Юрыдычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны
Юрыдычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Юрыдычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны | |
---|---|
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны | |
Заснаваны | 1 верасня 1991 |
Дэкан | Ірына Ігараўна Эсмантовіч |
Адрас | Беларусь, г. Гомель, вул. Кірава, д.119 |
law.gsu.by |
Апісанне
правіцьСпецыяльнасць «Правазнаўства» адкрыта 1 верасня 1991 года.
1 верасня 1993 года на гісторыка-юрыдычным факультэце адкрыта кафедра правазнаўства.
1 верасня 1995 года адкрыта кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
30 чэрвеня 1996 года адбыўся першы выпуск студэнтаў спецыяльнасці «Правазнаўства» гісторыка-юрыдычнага факультэта.
1 ліпеня 1998 года на базе гісторыка-юрыдычнага факультэта адкрыты юрыдычны факультэт.
15 лютага 1999 года на базе кафедры правазнаўства вылучана кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін.
31 мая 1999 года рашэннем Дзяржаўнай Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі ў ГДУ імя Ф. Скарыны адкрыта аспірантура па 7 правазнаўчых спецыяльнасцях[1].
Кафедры
правіць- Кафедра крымінальнага права і працэсу
- Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
- Кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін
- Кафедра паліталогіі і сацыялогіі
Спецыяльнасці
правіць- Адвакатура і натарыят
- Арганізацыя і дзейнасць дзяржаўных органаў
- Крымінальна-пракурорска-следчая дзейнасць
- Падатковае і банкаўскае права
- Прававое забеспячэнне бізнесу
Дэканы
правіць- Ірына Ігараўна Эсмантовіч (з 2004)