Юрый Іванавіч Нікіфараў
Юрый Іванавіч Нікіфараў (20 лютага 1937, с. Соміна, Баксітагорскі раён, Ленінградскай вобласці — 18 чэрвеня 2003, Бабруйск) — беларускі мастак-графік, акварэліст, педагог.
Юрый Іванавіч Нікіфараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2003 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | → |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | гістарычны жанр |
Вучоба | Ялецкае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965) |
Вядомыя працы |
трыпціх «Слова пра паход Ігараў», серыя «Славянская сюіта», «Элада—70» |
Уплыў | Павел Любамудраў |
Біяграфія
правіць- 1957 — скончыў Ялецкае мастацкае вучылішча.
- 1964 — стаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.
- 1965 — скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Любамудрава. Дыпломная праца — серыя тэатральных афіш-плакатаў. Некаторы час працаваў у Мінску ў часопісе «Фота і жыццё». З 1966 года пераехаў у Бабруйск.
- 1974 — уступіў у Саюз мастакоў СССР.
- 1966—1977 — выкладаў у Бабруйскім мастацкім вучылішчы.
- 1969—1999 — працаваў у бабруйскіх мастацка-творчых майстэрнях.
Працаваў у станкавай графіцы і акварэльным жывапісе[1]. Аўтар манументальных кампазіцый на вуліцах Бабруйска — каляровых зграфіта з выявамі дзяўчыны ў хустцы і хлопца з кнігай на будынку Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 46, а таксама яшчэ аднаго манахромнага зграфіта[2].
Значная частка твораў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне:
"Вострая дынаміка руху, дэфармацыя форм, колеравая экспрэсія ў карцінах «Рэквіем па камбату» і «Тыл» перадаюць трагедыю вайны вобразна і выразна. Асуджэнне і бяссілле перад маральнай слепатой і ўпадкам нораваў раскрыты ў творы «Звер чакае»". Ала Альфяровіч-Мальцава, мастацтвазнаўца
Асноўныя творы: графічныя лісты «Бацькі і дзеці», «Вясна 1944 года», «Жнівень 1982 года», «Набат», «Звер чакае», трыпціх «Слова пра паход Ігараў»; серыі «Да зорак», «Славянская сюіта»; графічныя кампазіцыі: «О, Іспанія!», «Элада—70», «Мір» і інш.
Ілюстраваў творы Бертальда Брэхта, Дантэ Аліг’еры, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Асабістай кар'ерай не цікавіўся, адкрыў шлях у мастацтва шматлікім маладым талентам.
Памяць
правіцьУ 1997 годзе мастак Уладзімір Рубцоў прысвяціў Юрыю Нікіфараву, свайму сябру, жывапісны твор «Добры дзень, спадар Нікіфараў!»[3].
23 лютага 2007 года ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага была адкрыта персанальная выстаўка карцін Юрыя Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай «Успаміны аб Юрыі Нікіфараве».
Зноскі
- ↑ Нікіфараў Юрый Іванавіч (1937—2003)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2016.
- ↑ «Мозаики не тускнеют, или Наглядно знакомые»
- ↑ Рубцоў Уладзімір Міхайлавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2016.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987.
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
- Гейкер, Яфім. Почырк таленту: з выстаўкі работ мастака Ю. Нікіфарава / Яфім Гейкер // Камуніст. - 1971. - 22 мая.
- Коркияйнен, Е. Академик без пиджака / Евгения Коркияйнен // Коммерческий курьер. - 2007. - 28 февраля. - С. 5. (руск.)
Спасылкі
правіць- «Рамэа і Джульета» і «Шэкспір» Юрыя Нікіфарава ў Бабруйскім мастацкім музеі Архівавана 7 кастрычніка 2020.
- «Кароль Лір» Юрыя Нікіфарава, 1981 год(недаступная спасылка)
- Юрый Нікіфараў, аўтапартрэт(недаступная спасылка)
- http://artru.info/ar/34276/ Архівавана 19 лістапада 2012.
- Культура і мастацтва. «Альтруіст з Бабруйску» Архівавана 5 сакавіка 2022.
- http://news.tut.by/culture/436491.html Архівавана 27 ліпеня 2015.