Юрый Аляксеевіч Ягораў
Юрый Аляксеевіч Ягораў (10 (23) мая 1911, г. Ніжні Ноўгарад — 8 чэрвеня 1963) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі.
Юрый Аляксеевіч Ягораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) мая 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1963 (52 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (1952) і кандыдат архітэктуры (1940) |
Навуковае званне | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1]. У 1944—1948[2] начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 1949—1954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 1948—1954 гадах выкладчык БПІ[2], загадчык кафедры архітэктуры[1].
3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1].
Творчасць
правіцьАдзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (1944—1948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961)[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі[1].
Творы
правіць- Градостроительство Белоруссии. М., 1954;
- Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве);
- Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.
Зноскі
- ↑ а б в г д Егоров Юрий Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Ягораў Юрый Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Ягораў Юрый Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Егоров Юрий Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Ягораў Юрый Аляксеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»