Юрый Барысавіч Левітан
Юрый Барысавіч Левітан (2 кастрычніка 1914, Уладзімір — 4 жніўня 1983, Бяссонаўка, Белгародская вобласць) — дыктар Усесаюзнага радыё, дыктар Дзяржаўнага камітэта СМ СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанню. Народны артыст СССР (1980). Член ВКП(б) з 1941 года. Уладальнік рэдкага па тэмбры і выразнасці голасу.
Юрый Барысавіч Левітан | |
---|---|
руск.: Юрий Борисович Левитан | |
![]() | |
Род дзейнасці | радыёвядучы, дыктар |
Дата нараджэння | 19 верасня (2 кастрычніка) 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1983 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 чытаў паведамленні Саўінфармбюро і загады Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. Сталіна. Юрыю Левітану, дзякуючы ўнікальнаму тэмбру голасу, было даверана аб’яўляць пра узяцце Берліна і пра Перамогу.
Зноскі
- ↑ Левитан Юрий Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).