Юрый Барысавіч Мартаў

Юрый Барысавіч Мартаў (31 жніўня 1944, Рослаўль, Смаленская вобласць, РСФСР — 11 мая 2007) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1987), прафесар (1988).

Юрый Барысавіч Мартаў
Дата нараджэння 31 жніўня 1944(1944-08-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 2007(2007-05-11) (62 гады)
Грамадзянства
Маці Ганна Фларыянаўна Катовіч
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1987)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1988)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Сын беларускага хірурга Ганны Фларыянаўны Катовіч і начальніка Віцебскага гарадскога аддзялення Дзяржбанка Барыса Канстанцінавіча Мартава. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1967 годзе, працаваў у ім, у 1989—2000 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі. У 2002—2007 гадах намеснік галоўнага ўрача Віцебскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: праблемы органазберагальных аперацый на страўніку пры язвавай хваробе, аперацый на грудным аддзеле стрававода пры яго апёках і пухлінах; кардыёхірургічныя ўмяшанні пры парушэннях рытму сэрца. Навуковыя працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей.

У шлюбе правіць

У шлюбе з Таццянай Уладзіміраўнай Емяльянавай, урачом-інфекцыяністам, меў сына Уладзіміра, урача, і дачку Ірыну (у замужжы Падалінская), фізіятэрапеўта. Унук — Юрый Сяргеевіч Падалінскі — таксама ўрач.

Творы правіць

  • Язвенная болезнь глазами хирурга. Витебск, 1995 (у сааўтарстве);
  • Распространенный перитонит. М., 1998 (у сааўтарстве).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць