Юрый Васілевіч Сіланцьеў
Юрый Васілевіч Сіла́нцьеў[2] (руск.: Юрий Васильевич Силантьев; 10 красавіка 1919 — 20 лютага 1983) — савецкі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Народны артыст СССР (1975).
Юрый Васілевіч Сіланцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1983 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Екацерынадар (сучасны Краснадар у Расіі), па іншых звестках[3] — у сяле Прамзіно Алатырскага павета Сімбірскай губерні. У 1940 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу скрыпкі А. І. Ямпольскага. З 1940 года артыст аркестра і дырыжор Ансамбля песні і танца НКДБ СССР. У 1947—1953 гадах канцэртмайстар і асістэнт дырыжора Опернага аркестра Усесаюзнага радыёкамітэта. У 1953—1958 гадах працаваў у Сімфанічным аркестры Маскоўскай філармоніі. З 1958 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Эстрадна-сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання.
Творчасць
правіцьАўтар музычных твораў розных жанраў. Сярод іх араторыя «Ленін» (на словы У. Маякоўскага, 1970), рапсодыя «Адыгейскі зафак» (1973), «Камсамольская сімфонія» (1976), Балет «Юнацтва» (1977) і інш.
З аркестрам гастраляваў за мяжой (Чэхаславакія, ГДР, Румынія, Польшча, Фінляндыя, Партугалія і інш.). Аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Силантьева удзельнічаў у агучванні фільмаў «Беражыся аўтамабіля», «Дзяўчаты», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Сем старых і адна дзяўчына» і інш.
Зноскі
- ↑ Силантьев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Силантьев Юрий Васильевич // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
правіць- Шымановіч Л. А. Сіланцьеў Юрый Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Юрий Силантьев // kino-teatr.ru (руск.)