Юрый Віктаравіч Тарыч

беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатру і кіно

Юрый Віктаравіч Та́рыч[3], сапраўднае імя Юрый Віктаравіч Аляксееў[3] (12 (24) студзеня 1885 — 21 лютага 1967) — беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі.

Юрый Віктаравіч Тарыч
Бюст Юрыю Тарычу (2010). Скульптар Л. Мінкевіч. Полацк (Беларусь).
Бюст Юрыю Тарычу (2010). Скульптар Л. Мінкевіч. Полацк (Беларусь).
Дата нараджэння 24 студзеня 1885(1885-01-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1967(1967-02-21)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Order of the Red Banner of Labour
IMDb ID 0850432
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Плоцку[4][5][6]. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта 1903—1905)[7]. У снежні 1905 года арыштаваны як член Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП і высланы ў вёску Тара Табольскай губерні. Акцёрскае імя, а пасля і псеўданім, атрымаў ад назвы месца высылкі.

З 1907 года быў акцёрам у Табольску, затым у Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. Пад час Першай сусветнай вайны служыў у дзеючай арміі, дзе атрымаў званне паручніка.

З 1917 года Маскве, акцёр і рэжысёр шэрагу вядучых тэатраў (працаваў у тым ліку з У. Меерхольдам). У 1920—1924 гадах — адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра Маскоўскага Крамля.

З кінематографам упершыню сутыкнуўся ў 1914 годзе, калі напісаў сцэнарый фільма «Трагедыя сям’і Набатавых» для кінафірмы Г. Лібкена з Яраслаўя. З 1923 года пераходзіць працаваць у кіно спачатку сцэнарыстам, пасля і рэжысёрам.

У 1926 годзе зняў (сумесна з Яўгенам Івановым-Барковым) першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Здымкі ў большасці праходзілі на тэрыторыі БССР, у тым ліку ў Мінску, але тэхнічна фільм дарабляўся ў Ленінградзе. У якасці акцёраў былі прыцягнуты У. Корш-Саблін, А. Чарвякоў, В. Кнорын і інш. Дзень прэм’еры «Лясной былі» (26 снежня 1926 года) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам беларускага кіно.

У 1928—1939 гадах працаваў на студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1930 годзе стварыў першую беларускую гукавую кінапраграму «Пераварот». У 1942 годзе Юрый Тарыч разам з У. Корш-Сабліным паставіў на Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі кінанавелу «На кліч маці» да зборніка «Беларускія навелы».

У 1943—1945 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік «Манголкіно» (Манголія).

З 1945 года Юрый Тарыч працаваў пераважна на розных маскоўскіх кінастудыях, але таксама ўзначальваў студыю маладых беларускіх кінематаграфістаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961—1967), супрацоўнічаў з Беларусьфільмам.

Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Памёр і пахаваны Юрый тарыч у Маскве.

Памяць

правіць

28 мая ў Полацку перад кінатэатрам «Радзіма» быў пастаўлены помнік Юрыю Тарычу.[8]

Фільмаграфія

правіць

Крыніцы і заўвагі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць