Юрый Віктаравіч Тышкевіч
Юрый Віктаравіч Тышкевіч (8 сакавіка 1929, Менск — 27 кастрычніка 1983) — беларускі мастак-графік.
Юрый Віктаравіч Тышкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1983 (54 гады) |
Род дзейнасці | графік |
Жанр | станковая графіка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1950)[1], Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Творчасць
правіцьПрацаваў у розных тэхніках і жанрах станковай графікі (каляровай і чорна-белай лінагравюры, аўталітаграфіі, афорта і інш.). Творы вызначаюцца яркай вобразнасцю, лаканічнасцю кампазіцыйных рашэнняў, дакладнасцю і выразнасцю ліній: «Магілёўская шаша» (1959), «Красавіцкае сонца» (1960), «Кастрычнік» (1962), «Праталіны» (1964), «Хата Я. Купалы» (1974), «Беларускія далі» (1980), «Дарогамі Беларусі» (1982) і інш. Аўтар серый: «Цаліна індустрыяльная» (1964), «Мужнасць» (1967), «На радзіме Я. Купалы» (1968), «Гарады і гады» (1968—69), «Мой горад Мінск» (1970—73), «Беларускі трактарны» (1980), трыпціха «Белая бяроза» (1966).
Літаратура
правіць- Тышкевіч Юрый Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 86. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Зноскі
правіць- ↑ Минский художник Тышкевич Юрий Викторович (руск.). «Соцреализм».