Юрый Іванавіч Гальшанскі

(Пасля перасылкі з Юрый Гальшанскі-Дубровіцкі)

Юрый Іванавіч Гальшанскі (каля 1480 — 1536), прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Івана Гальшанскага-Дубровіцкага.

Юрый Іванавіч Гальшанскі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
князь дубровіцкі
1505 — 1536
Папярэднік Сямён Гальшанскі
Пераемнік Януш Гальшанскі-Дубровіцкі
князь сцяпанскі
1505 — 1511
Папярэднік Сямён Гальшанскі
Пераемнік Канстанцін Астрожскі і Таццяна Гальшанская
князь гальшанскі
1511 — 1536
Папярэднік Аляксандр Гальшанскі
Пераемнік Януш Гальшанскі-Дубровіцкі
Нараджэнне невядома
Смерць 1536(1536)
Род Гальшанскія
Бацька Іван Гальшанскі-Дубровіцкі
Маці Ганна Міхайлаўна з Чартарыйскіх
Жонка

1) Ульяна Іванаўна Бароўская

2) Марыя Андрэеўна з Сангушкаў
Дзеці Гл. у тэксце

Біяграфія правіць

Нягледзячы на тое, што яго бацька быў пакараны за ўдзел у змове супраць вялікага князя Казіміра, захаваў яго вотчыны, галоўнымі з якіх былі Глуск (пазнейшы Глуск-Дубровіцкі), дзе ён заснаваў драўляны Глускі замак і мястэчка, і Дубровіца. У 1525 атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта I Старога прывілей праводзіць у Глуску кірмашы.

Сям'я правіць

Юрый Іванавіч Гальшанскі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Ульяна Іванаўна Бароўская, дачка маскоўскага князя-перабежчыка Івана Васілевіча Бароўскага (пам. 1508). Другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Андрэеўнай Сангушка, дачкой старосты ўладзімірскага і маршалка Валынскай зямлі князя Андрэя Аляксандравіча Сангушка (пам. 1534) і Ксеніі-Марыі Іванаўны Астрожскай.

Дзеці:

Радавод правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895