Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі
Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі (7 сакавіка 1963, м. Камаі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец і гісторык.
Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984). У 1984-88 працаваў настаўнікам, у 1991-93 выкладчык Беларускага педагагічнага універсітэта. 3 1993 у Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1997 яго навуковы супрацоўнік. Доктар гуманітарных навук у галіне літаратуразнаўства (Варшава, 1997), доктар габілітаваны гуманітарных навук у галіне гісторыі (Ольштын 2011).
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю польска-беларускіх культурных і літаратурных узаемаадносін і кантактаў (у т.л. творчасць пісьменнікаў польска-беларускага культурнага памежжа ХІХ і ХХ ст.), уплыў Усходу і Захаду на менталітэт беларусаў, гісторыю беларускага рэлігійнага руху, у т.л. і на эміграцыі. Адзін з аўтараў кнігі «Вяртання маўклівая споведзь: Творцы беларускай гісторыі ў кантэксце часу» (1994), аўтар прадмовы і каментарыяў, укладальнік анталогіі «Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура» (1998), аўтар-укладальнік кнігі «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны» (1999), аўтар (з Ю. Туронкам) і навуковы рэдактар біяграфічна-бібліяграфічнага слоўніка «Беларускі хрысціянскі рух XX ст.» (2003), аўтар манаграфіі "Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка і графічныя друкі (1945—2005), выдадзенай у Нью Ёрку (2009).