Юрый Георгіевіч Амбразевіч

беларускі дыпламат

Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. 25 лютага 1975, Мінск) — беларускі дыпламат.

Юрый Георгіевіч Амбразевіч
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе[d]
27 жніўня 2015 — 10 лютага 2022
Папярэднік Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў
Нараджэнне 25 лютага 1975(1975-02-25)[1] (49 гадоў)
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС.

У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.

З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова.

10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].

Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.

Сям’я

правіць

Жанаты, мае двух дзяцей.

Зноскі