Юрый Георгіевіч Малумаў
Юрый Георгіевіч Малумаў (26 студзеня 1953 года ў Мінску) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Юрый Малумаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Леанід Рачкоў | ||||||
Пераемнік | Энвер Барыеў | ||||||
Нараджэнне |
26 студзеня 1953 (71 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Мінску ў 1953 годзе.
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік (1979) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыст (1987).
З красавіка 1980 — ліпень 1994 г. служыў на пасадах аператыўна-начальніцкага складу органаў Міністэрства ўнутраных спраў. З ліпеня 1994 па студзень 1996 старшыня Камітэта па барацьбе з карупцыяй Адміністрацыі прэзідэнта, начальнік галоўнага упраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), уваходзіў у склад Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[1]. З студзеня 1996 па студзень 1998 — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета XIII склікання. У студзені 1998 — кастрычніку 2000 начальнік галоўнага упраўлення Выканкама Саюза Беларусі і Расіі і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Юры Малумаў, займаючы пасаду намесніка начальніка аддзела Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, быў адным з аўтараў антыкарупцыйнага дакладу А. Лукашэнкі (1993). Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. падтрымаў кандыдата А. Лукашэнка і ўвайшоў у склад выбарчага штаба.
Будучы віцэ-спікерам парламента, забяспечваў адкліканне дэпутацкіх подпісаў пад зваротам групы дэпутатаў у Канстытуцыйны суд, што прывяло да зрыву імпічменту А. Лукашэнка. Таксама ён старшыняваў на дэпутацкім сходзе, які прыняў рашэнне аб незаконным роспуску Вярхоўнага Савета, і быў адзіным з удзельнікаў сходу, хто ўстрымаўся пры галасаванні[2].
9 лістапада 2000 года прызначаны саветнікам-пасланцам пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[3].
10 кастрычніка 2003 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы[4], хаця яго папярэднік, Леанід Рачкоў, фармальна не быў адстаўлены яшчэ праз адзін месяц (толькі 6 мая 2004 года Юрый Малумаў быў фармальна адстаўлены з пасады саветніка-пасланца ў пасольстве ў Расіі) [5]. Адстаўлены з пасады пасла 26 жніўня 2011 года[6].
Сям’я
правіцьЖанаты. Мае трох сыноў. Яго дзеці жывуць у Маскве і кіруюць адвакацкім бюро «Малумавы і партнёры»[7].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. № 495 «Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Новикова, Е. Московский клан Малумовых: Стоит ли строить страну, в которой не хотят эить твои дети? / Елена Новикова // Народная воля. — 2012. — № 195—196 (3734 — 3735). — 14 снежня. — С. 2.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 ноября 2000 г. № 1708 «Аб назначэнні Ю. Г. Малумава Саветнікам-Пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі» Архівавана 3 чэрвеня 2012.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 2003 г. № 453 «О назначении Ю. Г. Малумова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Туркменистане и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2004 г. № 517 «Об освобождении Ю. Г. Малумова от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации и назначении В. С. Павловича советником-посланником Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 371 «Об освобождении от должности Ю. Г. Малумова» (1/12784) Архівавана 11 верасня 2017. (руск.)
- ↑ nn.by
Спасылкі
правіць- Біяграфія на старонцы пасольства ў Туркменскай Рэспубліцы (па стане на 23 лістапада 2009 года) Архівавана 13 красавіка 2010. (руск.)