Юрый Георгіевіч Сядых

Юрый Георгіевіч Сядых (11 чэрвеня 1955, Новачаркаск — 14 верасня 2021) — савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы алімпійскі чэмпіён.

Лёгкая атлетыка
Юрый Георгіевіч Сядых
руск.: Юрий Георгиевич Седых
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Клуб Цэнтральны спартыўны клуб арміі[d]
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1955(1955-06-11)[1][2][…]
Памёр 14 верасня 2021(2021-09-14)[4][3] (66 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 19761993
Рост 185 см
Вага 110 кг
IAAF 14223834

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1955 года ў Новачаркаску.

Выхаванец кіеўскай школы кідання молата. На міжнародных спаборніцтвах выступаў за ЦСКА.

У 1976 годзе на алімпійскіх гульнях у Манрэалі заваяваў залаты медаль. У 1978 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы. На Алімпіядзе ў Маскве ў 1980 годзе стаў чэмпіёнам. У 1982 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.

Перамог на спаборніцтвах «Дружба-84» у Маскве. У 1988 годзе на алімпійскіх гульнях у Сеуле заваяваў срэбра.

30 жніўня 1986 года Сядых усталяваў пры кідку рэкорд 86,74 м на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце (ФРГ), які не пабіты да гэтага часу. У тым жа годзе стаў пераможцам Гульняў добрай волі.

Памёр 14 верасня 2021 года[5].

Зноскі

Спасылкі правіць