Юрый Эдуардавіч Глушакоў

(Пасля перасылкі з Юрый Глушакоў)

Ю́рый Эдуа́рдавіч Глушако́ў (нарадзіўся ў 1966 годзе, Гомель, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

Юрый Эдуардавіч Глушакоў
дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
2003 — 2007
Нараджэнне 1966
Партыя
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія правіць

Служыў у Савецкай Арміі, у войсках ВПС. Затым працаваў па рабочых спецыяльнасцях. Адначасова скончыў з адзнакай гістарычны факультэт БДУ[1] і аспірантуру. У 1997—2005 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. У 2006—2009 — выкладчык, у тым ліку — асістэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар шэрагу навуковых публікацый і сцэнарыяў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканала «Лад».

Палітычная дзейнасць правіць

У 1991 годзе адзін з арганізатараў чарнобыльскага страйку ў Гомелі, у выніку якой ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дамагліся сацыяльных ільгот.

У жніўні 1991 года ўдзельнік абароны «Белага дома» ў Маскве (Расія) падчас камуністычнага путчу.

У 2003—2007 гадах незалежны дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсаў дэмакратычных сіл Беларусі, сябар Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя».

31 мая 2010 года Беларуская партыя «Зялёныя» вылучыла яго ў якасці свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі[2]. 27 верасня 2010 года ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Юр’я Глушакова на чале з Дзмітрыем Кучуком, якая ўключала 244 чалавекі[3]. Тым не менш 29 кастрычніка палітык заявіў пра зняцце сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі праз не сабраныя 100 000 подпісаў у сваю падтрымку[4].

Сям’я правіць

Удавец. Выхоўвае дачку.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць