Юрый Давыдавіч Бяльзацкі
Юрый Давыдавіч Бяльзацкі (31 снежня 1909, Варшава — 31 жніўня 1963) — беларускі кампазітар, дырыжор, піяніст.
Юрый Давыдавіч Бяльзацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1963 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Люцына Юр’еўна Бяльзацкая[d] |
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, піяніст |
Біяграфія
правіцьСкончыў Варшаўскую кансерваторыю па класах кампазіцыі і дырыжыравання (1934). У Беларусі з 1939 года. У 1940—1947 гадах у Дзяржаўным джаз-аркестры БССР, з 1949 года канцэртмайстар Белдзяржэстрады, у 1958—1961 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага радыё.
Сярод твораў музычная камедыя «Даліна шчасця» (паст. 1957); араторыя «Маёй Радзіме» (1963); Сюіта на тэмы польскіх народных танцаў і Балетная сіюта для сімфанічнага аркестра; Канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1955), «Ваенная фантазія», Фантазія на тэмы песень У. Алоўнікава (для эстраднага аркестра), музыка да кінафільмаў «Паўлінка», «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Каханнем трэба даражыць» (усе ў сааўтарстве), «Наперадзе кругы паварот» і інш.
Вядомыя асобы
правіцьМеў дачку Люцыну, якая ажанілася з беларускім драматургам і тэатразнаўцам Уладзімірам Халіпам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Жураўлёў Дз. Бяльзацкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).