Юрый Уладзіміравіч Кавалёў
Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арэнбург» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Юрый Уладзіміравіч Кавалёў | ||||||||||||
Нарадзіўся |
27 студзеня 1993[1][2] (29 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».
У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[3]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[4]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[5]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[6]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам»[7]. Нездолеў замацавацца ў складзе «кананіраў», часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе «Арсенала», гуляў за фарм-клуб «Арсенал-2» у трэцім дывізіёне. У верасні 2021 года перайшоў у «Арэнбург»[8].
Міжнародная кар’ераПравіць
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.
ДасягненніПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2013, 2016, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2014, 2015, 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2014, 2019
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (3): 2017, 2018, 2019
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Шахцёр | 12 | 0 | |
2011 | дубль | Шахцёр | 11 | 1 | |
2012 | дубль | Шахцёр | 23 | 7 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 20 | 0 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 19 | 0 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 21 | 2 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 29 | 4 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 27 | 3 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 30 | 5 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 27 | 6 | |
2019/20 (2) | Д1 | Арсенал | 5 | 0 | |
2020/21 | Д1 | Арсенал | 11 | 1 | |
2021/22 (пач.) | Д3 | Арсенал-2 | 3 | 2 |
Зноскі
- ↑ Yuri Kovalev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yury Kavalyow // FBref.com
- ↑ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ "Шахтер" продлил контракт с Ковалевым
- ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер"
- ↑ Официально: Ковалев и Громыко представлены в качестве игроков тульского "Арсенала"
- ↑ "Оренбург" объявил о подписании Ковалева