Юрый Канстанцінавіч Ландо
Юрый Канстанцінавіч Ландо (н. 14 красавіка 1918, г. Уфа, Башкортастан — 2001) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970, Краявыя задачы для інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў), прафесар (1971), заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1972).
Юрый Канстанцінавіч Ландо | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2001 |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). Працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнаннях. Даследаваў краявыя задачы для звычайных дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў з мнагазначнымі часткамі, устанавіў прынцып спалучальнай адпаведнасці і паказаў яго дастасаванні да праблемы кіравальнасці.
Навуковыя працыПравіць
- Принцип сопряженного соответствия и ранговые признаки управляемости // ДУ. 1979. Т. 15, № 11;
- Элементы математической теории управления движением. М., 1984;
- О сужении оператора условиями ортогональности к его графику // ДУ. 1991. Т. 27, № 4.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.