Юрый Канстанцінавіч Малевіч

Юрый Канстанцінавіч Малевіч (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996 г.), прафесар[2].

Юрый Канстанцінавіч Малевіч
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, акушэр, гінеколаг, акушэр-гінеколаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера ускладненні падчас цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1996)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Цалінаградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1976 годзе. Клінічная ардынатура 1976—1978 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі МЗ СССР, там жа з 1978 па 1980 вучоба ў аспірантуры[3].

У 1979 датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функцыя знешняга дыхання падчас цяжарнасці»[3].

У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Генітальная герпетычная інфекцыя ў акушэрстве і гінекалогіі»[3].

Загадваў кафедрай акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 1997—2003 гг.; галоўны рэдактар рэцэнзаванага ​​часопіса «Медыцынская панарама»[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя напрамкі ў працы — паталогія цяжарнасці і родаў, аператыўнае акушэрства, гінекалагічная эндакрыналогія[3]. Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мн., 2000.