Юрый Віктаравіч Каралюк
Юрый Каралюк (нар. 10 студзеня 1990, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Юрый Віктаравіч Каралюк | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 студзеня 1990[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2008 года гуляў за брэсцкае «Дынама». Не трапляў у асноўны склад і ў 2010 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю». Выдатна праявіў сябе ў сезоне 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Не змог замацавацца ў аснове жодзінскага клуба і ў жніўні 2012 год зноў апынуўся ў Першай лізе, на гэты раз у арэндзе ў мікашэвіцкім «Граніце»[2].
Па заканчэнні сезона 2012 вярнуўся ў Жодзіна, але пачатак сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў скасаваны[3], і ў хуткім часе Каралюк вярнуўся ў «Хвалю»[4]. У лістападзе 2013 года кантракт з «Хваляй» быў разарваны[5].
Сезон 2014 распачаў у Другой лізе ў складзе «Кобрына». У ліпені 2014 года, аднак, пачаў трэніравацца з «Хваляй» і неўзабаве чарговы раз вярнуўся ў пінскі клуб[6], але ўжо ў кастрычніку 2014 года пакінуў «Хвалю»[7] і завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011 (21 мяч)
Крыніцы
правіць- ↑ Yuri Korolyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Юрий Королюк остаток сезона проведет в «Граните»
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» расстался с Юрием Королюком
- ↑ Юрий Королюк переходит в "Волну"
- ↑ Юрий Королюк и Игорь Нарожник покинули "Волну"
- ↑ Королюк вернулся в «Волну»
- ↑ Юрий Королюк покинул «Волну» Архівавана 4 сакавіка 2016.