Юрый Леанідавіч Максімаў

вучоны ў галіне жывёлагадоўлі

Юрый Леанідавіч Максі́маў[2] (руск.: Юрий Леонидович Максимов; 2 жніўня 1925, Ульянаўск, РСФСР — 2007) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Юрый Леанідавіч Максімаў
руск.: Юрий Леонидович Максимов
Дата нараджэння 2 жніўня 1925(1925-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Ульянаўск. У 1943 годзе скончыў сярэднюю школу і добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[3]. Быў накіраваны ў 26-ы асобны вучэбны танкавы полк ва Ульянаўску, дзе атрымаў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля танка Т-34[3]. Прымаў удзел у баях на 1-м Беларускім фронце. Скончыў Ульянаўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1950 годзе[3]. На працягу 3-х гадоў працаваў заатэхнікам у птушкагадоўчым саўгасе-тэхнікуме. З 1953 па 1956 год навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі і ў 1956 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук[3]. Быў накіраваны на працу ў Беларускі НДІ жывёлагадоўлі ў горадзе Жодзіна. Займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, з 1958 па 1960 год — загадчыка лабараторыі[3]. У 1960 годзе для Ю. л. Максімаў быў накіраваны на Далёкі Усход Расіі для навуковага кіраўніцтва і арганізацыі ўкаранення штучнага апладнення жывёл і працаваў Далёкаўсходнім навукова-даследчым інстытуце сельскай гаспадаркі спачатку старшым навуковым супрацоўнікам, а затым загадчыкам аддзела жывёлагадоўлі[3].

З 1973 года Ю. Л. Максімаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (у 1981—1984 гадах прарэктар, да 1995 года — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў навуковае абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэсціравання спалучальнасці вытворнікаў.

Аўтар 185 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 5 навучальных дапаможнікаў і 4 манаграфіі. Аўтар вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі СССР, пасведчаннямі камітэта ВДНГ СССР.

Асноўныя публікацыі правіць

  • Рациональное использование племенных производителей / Под ред. акад. В. К. Милованова. — Хабаровск : [Кн. изд-во], 1964. — 223 с. : ил. ; 20 см. — (Дальневосточный научно-исследовательский институт сельского хозяйства. Труды ; Вып. 7).
  • Селекция черно-пестрого скота в Белоруссии. — Минск : БелНИИНТИ, 1980. — 41 с. : граф. ; 20 см. — (Серия «Сельское хозяйство» : Обзор. информ. / Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.)
  • Воспроизводство стад на молочных комплексах / Ю. Л. Максимов, д-р биол. наук. — Минск : Ураджай, 1977. — 104 с. : ил. ; 20 см.
  • Влияние окисленного жира и антиоксидантов на продуктивность и воспроизводительные функции сельскохозяйственных животных. — Горки, 1983 (разам з Н. І. Максімавай).
  • Прогнозирование сочетаемости родительских пар при индивидуальном подборе //Доклады ВАСХНИЛ. — 1990. — № 12.
  • Повышение эффективности использования черно-пестрого скота. — Мн.: Ураджай,1984.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць